адзін раз у год і толькі аднаму селяніну з вёскі выходзіць у іншае мейсца, але не інакш, як з дазволу самога пана. Толькі адны паны мелі права выдаваць звальняючыя паперы тым селянам, якія адважываліся йсьці шукаць лепшай долі, старастам і іншым уладам забаранялася выдаваць звальняючыя паперы. Гэты закон аддаваў селян у вечнае рабства панам.
Але панам яшчэ мала было. Праз 23 гады (у 1519 гаду) польскі ўрад выдае новы статут (Петракоўскі), па якому, ў выпадку, калі гэткі звольнены селянін праз тры дні ад часу атрыманьня звальняючай паперы не знаходзіў якой службы або рамясла, яго прыказана было хватаць, заковываць у ланцугі і ўжываць дзеля публічных работ. Німа чаго і казаць аб тым, як паны секлі і былі і зьдзекаваліся над тымі селянамі, што адважываліся не спытаўшыся дазволу пана йсьці шукаць вольнага жыцьця.
Па закону 1469 года селянін ня толькі згубіў права зямельнай уласнасьці, але страціў яшчэ свае сямейныя правы: старшынство у сям’і перашло ад бацькоў у рукі паноў. Гэты закон забараняў бацькам селянам аддаваць сваіх дзяцей вучыцца ні ў школу ні ў майстэрню.
Праўда, што 1503 г. вышла пастанова, што селянскія дзеці да 12 гадоў маглі паступаць у школы, але толькі з дазволу пана. А ўжо праз 8 гадоў пастанова пачала здавацца польскім панам „несправядлівай і йдучай супроць агульнай вольнасьці“ — як пісалі паны — і ў 1511 г. яны спынілы гэтую пастанову. У дадатак быў створаны ў гэтым-жа 1511 г. новы статут, па якому, калі дачка селяніна выйдзе замуж за вольнага чалавека дык і гэты вольны — па жонцы сваей робіцца крэпасным.
Само сабой зразумела, што шляхта адабрала ад польскіх селян уселякія палітычныя правы: селянін ня меў права голасу на польскіх выбарных сходах, ня меў права атрымаць службу ў дзержаўнай установе і нават ня меў права адукавацца на ксяндза. Усе