правы заграбла у свае лапы каб лягчэй і бескарна мардаваць працоўнае селянства.
Але самое страшное, самае жудаснае для селян — гэта было права шляхты тварыць суд і расправу над селянамі. Для селян ня было іншага суда — як панскі суд, ня было іншага судьдзі — як толькі сам пан. Справядлівасьці і абароны сваіх інтэрэсаў, абароны ад панскага зьдзеку — селянін павінен быў шукаць ня ў іншых судах, а ў свайго-ж пана.
I „знаходзіў“ гэтую справядлівасьць і гэтую абарону ня згодна з пісанымі законамі, але адпаведна з поглядамі саміх паноў.
Урэшце ўжо без уселякіх пісаных урадовых статутаў, бо вымагаць іх нават у шляхты не хапіла духу, яна усё-ж такі прысвоіла сабе права жыцьця і сьмерці над сваімі падданымі Паны часта прыказывалі за самую дробнасьць сячы селян, іншы раз нават павесіць і здаралася што бяз прычыны забівалі селян, але кожны раз звальняліся ад кары, заплаціўшы дзесяць шкудаў, у той самы час калі за забітага сабаку палацілі больш.
Па польскаму (вісліцкаму) статуту 1347 г. галава польскага селяніна цанілася ў 10 марак!
Такая цяжкая няволя да таго скалечыла душу польскага селяніна, што (як пішуць вучоныя таго часу) „селяне дастаўшы батагоў, а гэта здаралася з імі часта, прыходзілі дзякаваць за гэта свайму пану“ („Кардинал Гозій и польская церьковь его временй“. П. Жуковиг 1882 г.)
Польская шляхта асеўшая моцна на Беларусі пачала паволі і сыстэматычна уводзіць тутака свае польскія законы і ўрэшці стварыла на Беларусі паншчыну: адабрала ад беларускіх селян зямлю, а саміх селян зрабіла сваімі рабамі і лічылася з імі ня больш як з працоўным быдлам.
Дзьвесьці гадоў трывала шляхоцкая паншчына на Беларусі, дзьвесьці гадоў польскія паны мардавалі