пэратываў, палякі адчыняюць свае коопэратывы, каб збываць селянам свае благія тавары і выцягаць з беларускіх селян якнайбольш грашэй. Замест беларускіх вучыцялёў, палякі пасылаюць у нашыя вёскі польскіх жандараў, якія прыгнетаюць селян і абодвамі рукамі хапаюць лапуўкі.
II.
Як польскі ўрад і польскія паны накінулі паншчыну беларускаму селянству.
Больш як 300 гадоў таму назад польская шляхта пачала прыезджаць на Беларусь і сяліцца тутака.
Рожнымі спосабамі гэная шляхта прыгартала ў свае рукі усё больш зямлі. Каб дапамагчы сваей шляхце апанаваць беларускае селянства аддаць ей зямлю селянскую і гэтым самым аддаць у панскія лапы беларускіх селян, дык польскі ўрад даў польскай шляхце права карыстацца польскімі законамі.
Атрымаўшы гэткае права ад польскага ўраду, шляхта з вялікаю ахвотаю пачала прыстасовываць да беларускіх селян польскія законы, якія былі выдуманы польскімі панамі каб трымаць у жалезнай няволі сваіх польскіх селян і бяскоштна карыстацца іх працай.
Гэтыя польскія законы або статуты [аб правох шляхты былі ось якія:|
Паводле статуту 1496 года усе асобы не належачыя да шляхэцтва, г. значыць усе селяне трацілі права мець уласную зямлю. Такім чынам усе селянскія землі пераходзілі ва ўласнасьць шляхты, якая атрымала права аддаваць ці прадаваць гэтыя землі на якіх хочучы варунках.
Статут 1496 года адабраў ад селян права вольнага пераходу ад аднаго пана да іншага і дазваляў