Старонка:Хрэст на свабоду (1906).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ах Бог вялики, скольки мук!
А там мястэчка запалили,
Рабуюць крамы, бьюць жидоў
И там зноў трупаў навалили,
И там невинну точаць, кроў.
Несецца гром з сталиц па краю.
Вероўки шубениц скрыпяць.
Самодзержаўныхъ гицляў зграю
Народ свабодны хоче змяць
Сатрап щимиць кулак зладзейски
Засыпаў грошми подлых слух.
Яще паслушны полк грардзейски
Яще у жандараў мае слух.
Яще працуюць чёрны сотны,
Яще баицца цёмны полк
Але як выдасць грош свой злотни,
То мусиць будзе дрэнны толк:
Гвар дзеец кине. Жандар здрадзиць,
И чёрна сотня плюне у рот.
Пан Виттэ нат пакине радзиць,
Як я разлажыў — добры год!
Як я раздумаў будуць плёны,
Будзе добры уражай!
Бийце ў звоны, бийце у звоны!
Новы год народ, страчай!

|}


Бура идзе.

Зноў нависли цёмны хмары
Зноў туманы неба крыюць.
Зноў на свеци ходзяцьмары.
Зноў крапчей нам вихры выюць.