Старонка:Хрэст на свабоду (1906).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мы з:штандарам прышли:
Разплацицца ўжо час!

Штык далоў! шаблю вон!
Не стрэлай у нас салдат!
Ад прысяги Гапон
Аджагнаў цябе брат!

А тут: „плы“ Закрычаў
Капитан у седли,
И салдат задрыжаў
И даў залп у агни.

Пахистнўся Винцуль,
Штандар цисьне ў руках.
Тут падскочиў патруль
И падцяў на штыках

Кали бризгне з грудзей
Кроў гарача дзурком,
Як крапидлам людзэй,
Ахрысцила кругом.

Винцуля на руках
На мясилки несуць;
А труна у венках,
И ў працеси идуць.

И жабрак и салдат
И разъеўшися пан
И шавец нибарак
И сам той капитан,

Челом бье ў след труне,
Вочи поўные слёз,