Старонка:Хрэст на свабоду (1906).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жонка мила, серцу люба
Птушка мая, ты зязюля,
Помни, каб тут не тужила
Выбачай сыночак родны,
Што нехрышаным пакину,
Можа будзеш ты галодны,
Можа будзеш есць мякину,
Можа станеш класьци татку,
Можа камень за мной кинеш,
Мо пачнеш ты лаяць матку…
Бога бойся, а то зганеш.
Бацька любиць цибе вельми,
Не пацешицца да воли.
А што зробиш кали шальмы
Хочуць хапаць да неволи.
А там могуць не судзиўши
На вероўку да у гору…
Тут Тамаш слезу пралиўши
да праз дзверы да у нору.

|}


Пад штандарам.

Пад штандарам.
Не плач, матуля?

Не сердуй, татуль!
Што забили Винцуля,
Што не прыдзеа адтуль,
Што чирвоны штандар
Прад народам ён нёс,
Што крычаў: Гасудар,
Ци наеўся ты слез?

Ци напіўся крыви,
Ци накрыўдзиўся нас?