Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

… Колькі часу я спаў? Што я сьніў? Ня ведаю. Толькі, як ізноў падняў галаву, ужо сьвежую, вольную ад цяжкіх думак, кінуў вокам на двор, дык над зямлёй ужо сьвяціла сонейка. Гэтым разам узыйшло яно надта дзіўнае, чароўнае.

Сьмела і хутка выйшла сонейка з-за лесу і памаленьку пачэсна прыгалубіла прачнуўшуюся зямлю і ўсё жывое на ёй. Усё весялей затрапяталася, заварушылася і звонка засьпявала ў адзін голас шчырую літаньню ўзышоўшаму сонейку:

„Вітаем цябе, цар сьвету, цар усяго жыцьця на зямлі! Вялікае і слаўнае сонца! Ты прыйшло да нас, разбудзіла нас ад сну. Мы ўсталі на твой прыход і дружна, хутка пойдзем да працы. Ня сходзь-жа павекі[1] ты з гэтага неба і агнём шчасьця асьвячай грэшную холодную зямлю. Вітаем цябе, сонца!“

Нейкая радасьць і лёгкасьць напоўніла маё сэрца, і, абярнуўшы вочы на ўсход, засьпяваў і я разам з усім жывым сьвятую, дзіўную, шчырую песьню ўзышоўшаму сонцу!..


Бацькава воля.

(Раман).

Дзякуючы спэцыфічным варункам нашага жыцьця, самога раману ў Вільні ня можна дастаць. Прыходзіцца абмежыцца невялічкім кавалачкам, які папаў у друк Зах. Беларусі.

ЛАЙДАК.

Ужо падыходзіў канец дзесятае гадзіны раніцы, калі Палута ў другі раз вярнулася з травы[2]. Ёй і на гэты раз пашанцавала[3]; стражнік ня ўбачыў, і яна нажала два вялікіх дапаўна мяшкі добрае паплаўнае травы. Янкель-рамізьнік[4], стрэўшы Палуту з травою, нічога ня кажучы, адкупіў у яе абадва мяшкі за восем злоты і яшчэ нават падзякаваў. Гэта Палуту дужа ўзрадавала, бо яшчэ дагэтуль яна ні разу так удачліва не зарабляла. Вясёлай ды здаволенай зайшла яна ў хату.

— Ну, цяпер крыху супачыну. Ужо сёньня болей нікуды не пайду. Дзякуй Богу, утаргавала, і хопіць для мяне на нейкі час. Вось толькі трэба было-б зьбегаць на рынак ды купіць хоць кавалачак сітніцы[5] „Хведарку“, — у голас сказала яна сама сабе. І, успомніўшы аб Хведарку, Палута кінула паглядам у запечак. Кінула паглядам і раптам сумелася, паціснуўты плячыма: замест Хведаркі, яна ўгледзела старэйшага свайго сынка, Янку, які скурчыўшыся абаранкамі ляжаў прытоеным у самым куточку запечку.

„Што то мае быць?“ — прабегла ў Палуцінай галаве: — „толькі тыдзень мінуў, а ён ужо і дамоў наведаўся“. Янка, Я-а-начка-а! — у голас пазвала[6] Палута і хутка падбегла да полу: — Ці-ж гэта, Яначка, ты-ы? Чаго ты вярнуўся да дому, мой сынок? Можа, зьбег ад пана Замыжнага?“ Але хлопчык нічога не адказаў на мацерыны запытаньні: ён моўчкі потайна ляжаў, баючыся паварушыцца, і відно

  1. Вечна.
  2. Ісьці ў траву, значыць — на траву.
  3. Пашчасьціла.
  4. Тое-ж, што — возьнік, фурман; ужываецца на Случчыне.
  5. Паўбелага хлеба.
  6. Лепей — паклікала.