Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мая душа.

У маёй душы любові мора
Да вас, зялёныя гаі,
Да вас, міргаючыя зоры,
Да вас, захмарныя краі.

Вялікай сілай сьветавою
Мая істота ўся гарыць,
І прагне сэрца маладое
З прасторам вечным крэпка зьвіць, —

Бо тыя дзівы, тыя чары,
Якімі поўна неба сінь,
Па ўсім разгорнутым абшары,
Куды паглядам ты ня кінь,

Трывожаць душу, родзяць зовы,
Ляцець, ляцець, зьнябыўшы жаль,
Шукаць красы, за векі новай,
Здымаць заслону з цёмных даль[1],

І гай залёны й луг шырокі
Хадой няўпыннай абмяраць,
Fднізу ўгору, ў гал высокі
Крылатай птушкай узьлятаць.

І ў моры променнага сонwа,
Ў мірганьні срэбраным сузор
Лятаць, насіцца там бясконца,
Вакол зьмяраючы прастор.

Лятаць і сэрцам гартавацца
І душу ўзмоцніваць ў агні,
Каб сілу мець за век змагацца
За волю й шчасьце на зямлі.

Ў маёй душы любові мора
Да шыры поля, да гаёў,
Да ўсіх нязьмераных прастораў,
Да ўсіх захованых краёў.


З прозы.

На ўсходзе сонца

Мне ня спалася. Прачнуўся пасярод ночы, падыйшоў к вакну, уталопіўся ў яго 1 пільна пачаў глядзець на вуліцу. На дварэ стаяла пекная, чароўная ноч. Неба цемнавата-сіняе, глыбокае бяз меры, доўгае і шырокае без канца, густа натыканае мігатлівымі, яснымі зоркамі, як вялізны дарагі купал, аблягала круг-кругом чорную

  1. Даляў.