Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яго бег
У вадно
Валакно
Ніжа, ўе.
Нясустрыманы рух.
Ззы-ы-ух!
Гры-ы-ры!
Шасьцярні,
Мянтухі…
Навакол
Процьма кол
Ўюць кругі.
Іx бягі
Сачаць сотні вачэй;
Сотні-ж рук
Ладзяць стук
У гармонь…
І гартуе агонь
Грозных домнаў-пячэй[1]
Працы пільнай вытвор —
Яе гмах, яе спор…

|}


Я жыць хачу.

Я жыць хачу, як піць ад смагі;
Я жыць хачу, як сонца ў холад.
Я жыць хачу і повен прагі
Жыцьця, бо шчэ’ здароў і молад.

Бягучы час, дзянькі, хвіліны
На пальцы пільна я лічу,
І шкода кожнай мне часіны,
Што ўжо прашла, бо жыць хачу.

Я ў даль глухую пазіраю,
За зданьнем выдумным лячу,
Аб днёх шчасьлівейшых гадаю
І жду іх, жду, бо жыць хачу.

Хачу цьвятоў, хачу вясельля,
Хачу прыгожых абразоў,
Любошчаў палкіх, хмелю зельля,
Забыўнай ласкі кайданоў.

Ўсю зелень поля, сьветласьць сонца,
Весь пах цьвятоў, весь рэчак цёк
Вабраць ў сябе і ў іх бясконца
Купацца дні ў сьвятле і ўзмрок,

Каб знаць, што я жыву, як трэба,
Ня доўг, ня службу залачу!
Я зораў бліск, прастора неба,
Свабоды буйнае хачу,

Як вецер вольны, рэзвы, моцны
Па галу[2] вольнаму лятаць.
Хто жыць ня хоча, таго злосна,
Таго бяссэрдна[3] праклінаць.

Ўвесь страх, увесь сум аб часе сьмерці
Прад думкай сьветлай распыліць,
Душой шчасьлівы, палкі сэрцам,
Хачу я жыць, кіпуча жыць!


  1. Прав. — печаў.
  2. Прастору.
  3. Няміласэрдна.