Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дружна з ахвотай…

Дружна з ахвотай,
Гэй, за работу,
Брацьці, скарэй!

З песьняю зычнай
Ў працы прывычнай
Будзе спарней.

Гора з нядоляй
Ня знойдуць патолі
Болей сродзь[1] нас;

Весела й хутка,
Мінюта ў мінютку
Сойдзе нам час.

У стуку і груку
Забудзем мы муку
Працы сваёй.

Шчыра і сьмела,
Гайда да дзела
Цеснай сям’ёй,

Там, дзе цярпеньне
Ў цемры гніеньня
Стане расьці.

Семя жывое
Шчасьця сьвятога
Пасеем ў жыцьці.

Дружна, з ахвотай,
Гэй, да работы,
Брацьці, скарэй!

Праца сьвятая
Хай прывітае
Нас ўсіх хутчэй…


Я люблю

Я люблю, калі небны абшар,
Неспадзевана, ўсім нечакана,
Убярэцца ў адзежыну хмар,
Буйным ветрам здалёку нагнаных;

Калі гром над зямлёй прагрыміць,
Аж навокал зямля скалыхнецца.
Ды маланка агнём пачне неба паліць,
Аж яно на кавалачкі рвецца;

Калі вецер свой шуг[2] павядзе,
Ўсё руйнуючы ўшчэнт прад сабою,
І наўкруг, як ня глянь, ўсё гудзе,
Нібы ў сьмертным зрашаючым[3] бою…

Я люблю гэты час! Без канца
Я хацеў-бы, каб ён ня мінаўся!
Пад стыхіі уздым на байца
Я-б пад цëкам яго прычашчаўся.


  1. Полён. — сярод, пасярод.
  2. Адшоўгае, прэцца ўзад і наперад, туды й сюды.
  3. Выращаючым.