Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Змардаваных[1]
Завірухай,
Зьнікшых духам
Ў цяжкіх ранах…
Ў час, як жданай
Долі шчаснай[2]
Зорка ясна
Вокал зьзяе…

Незгамонны,
Непакорны
Ў жыцьці з роду,
Перад сконам
Ночы чорнай
Й злой нягоды,
Цьвёрда, ўпарта
Стань пярэднім
І ўлій гарту,
Й дай надзею
Тым, хто стомлен
Ды хварэе
Ад зьнямогi
Сродзь[3] дарогі…

|}


Таварышу.

Ці ты бачыў, як па моры
Пойдуць хвалі чарадою?
Як у сібернейшым напоры:
Б’юць у бераг у час прыбою?

Мора пеніцца і зьліцца,
Нясупынна коцiць валы,
Быццам з злосьцю хоча ўпіцца
Сiлай моцнай ў сваёй скалы,

Каб зьвярнуць усе цьвярдыні
І разьбіць усе прашкоды
Ды, разьліўшысь па раўніне,
Ўраз здаволіцца свабодай.

Але моцна стаяць скалы,
Адбіваюць ўсе напоры
Буйных хваляў й дзікіх валаў,
Што іграе імі мора…

Так i ты, таварыш мілы,
Будзь у жыцьцi нiбы скалы,
I адважна, поўны сілы,
Ваюй з бураю-навалай.

А цьвярдыню гардай[4] волi
Разьбiвай бяды напоры
I ў барбе[5] за шчасьце й долю
Спыняй мора, зрывай горы.


Йдзі дарогаю заросшай…

Йдзі дарогаю, заросшай
Дзікім чэмерам-травой.
Йдзі, стаміўшыся, зьнямогшы,
З набалеўшаю душой.

Груды, ямы і абрывы
Хай ня лякаюць[6] цябе;
Хай ружовыя пазывы
Не тануць ў цяжкой журбе.

Над табою зданьне сьмерці —
Дух згубіцельны пяе —
Кожнай хвіляй мерыць ўперці
Ў змрок нябытнасьці свае.

Хай да сэрца йдуць сумленьні,
Страх хай лезе да цябе,
Загартуй свае цярпеньне
І будзь цьвёрдым у барацьбе.

Тады пройдзеш скрозь дарогу,
Гарда сьцяг свой данясеш
К таму месцу, к таму богу,
Да якога ты ідзеш.


  1. Полён. — змучаных.
  2. Шчасьлівай.
  3. Полён. — сярод, пасярод.
  4. Полён. — гордай.
  5. Русіц. — барацьбе, змаганьні.
  6. Полён. — палохаюць.