Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бунт.

Люб мне ветра гуд шалёны,
Калі хіліцца дадолу
Пад ім дубава карона,
І стагнець зямля наўкола;

Ў нястрыманым пэнту[1] мкнецца
Слупам пыльным завіруха,
І ўсё нішчыцца ды б’ецца
Пад надавам[2] яе руху.

Ні заставы, ні прыпоны
Ня ймуць сілы пазмагацца,
Спыніць ветра хваляў ўзгоны
І зруйненьню не паддацца.

Люб мне ветра посьпеў люты —
Песьні вольнай вызваленьня,
Калі цішы мёртвай путы
Ўсё губляе з аблягчэньнем;

І, пачуўшы рэзвасьць руху,
З ветрам носіцца, гуляе,
Ды бурлячым вечным духам
Мёртвым жыцьце укладае!


Я хацеў-бы пяяць…

Я хацеў-бы пяяць,
Як пяе
Цёмны бор непагодаю,
Каб вакол абуджаць
Зыкам песьні свае,
Хто ня кінуў шчэ спаць
Пад нядоляй-нягодаю.

Я хацеў-бы пылаць,
Як пылае
Бліскавіца між хмарамі,
Каб агні запаляць,
Дзе шчэ цемра вітае
Над зямлёй, над абшарамі.

Я хацеў-бы гусьці,
Як гудзе
Вецер буры-навалы узьнятае,
Каб нашчэнт[3] разьнясьці
Па лясох, па вадзе
Панства долі-нядолі заклятае.

Я хацеў-бы ўладаць[4]
Хоць-бы мігам адным
Непакорнай, магутнаю сілаю,
Каб змагчы, зруйнаваць
Ўсе ліхое вакол
І ўжыць шчасьця над гэтай магілаю.


  1. Полён. — разгоне, імпату.
  2. Паднаціскам, прыціскам.
  3. Полён. — зусім, да рэшты.
  4. Чэхізм, або старабаўг, — валадаць.