Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Променем смуглыя твары
Ў працы жывой аддаюць.
Многа гадзіны прыпару
Сіл у людзей адбяруць!

Толькі нядарма ўсе сілы
Людзі сьціраюць свае,
Праца ўвесь сьвет ускарміла,
Праца нам шчасьце дае.

Працаю сілы прыроды
К людзям у слугі ідуць,
З ёю-ж у сьвеце народы
Лепшае долі прыждуць.

|}


Без работы.

Няма працы — й сэрцу млосна —
Не знайсьці спакою…
Я так шчыра, я так моцна[1]
Зжыўся змалку з ёю.

Дзень прыходзіць, і пытаньні
Раптам лезуць ў душу:
Што да вечару ад раньня
Я рабіці мушу?

Ў беглым строме[2] кроў ня льлецца,
Рукі зьвісьлі кнізу;
Сэрца вераю ня б’ецца,
З думак — адны рызы[3].

Нейкім болем хвіляй гляне
Одгуку надзея —
І у момант-жа растане —
Толькі зьяў павее…

Ходзіш блудзіш і, здаецца,
Ўраз-бы ўпаў ў магілу —
Гэткім болем сэрца рвецца,
Гэтак ўсё няміла…

І ня тое, што работа
Голад прыпыняе,
Ва мне родзіць ўсе клапоты
Й нэндза[4] забірае,

Не, ня тое. Хопе[5] з гэтым
Сіл ва мне зьмірыцца, —
Але тое, што ля[6] сьвету
Нечым прыгадзіцца,

Што задарам марна гіне
Хэнць мая й ахвоцьце
Дні і ночы няупынна
Аддаваць рабоце…

Няма працы… цяжка гэта
Мне цярпець бяз меры,
Бо у ёй зоў мой, мая мэта —
Ў ёй спадзеў і вера.


Будзь пярэднім.

Непадатны,
Поўны гарту
Ў жыцьці з роду,
За свабоду
Ў бой упарты:
......
Незьвярэдна[7]
Йдзі пярэднім¡

Днёў шчасьлівых —
Выгляд здалі[8],
Ў палахлівых
Запускае
Сум нявер’я
й отруч[9] жалю…
Шырэй дзьверы
Адчыні ім!
Хай міргае
Сьветам дзіўным
Зірк свабоды
Прад вачыма

  1. моц, мацней і г. д. — з фанэтычнага боку не беларускае, заходняславянскае. Утварылася з праславянскага — могт+ј. Праславянскія злучэньні — т+ј, гт+ј, кт+ј — у беларускай мове далі — ч. У слове з даным каранём маем — немач. Іншыя словы — ноч (*нокт+ј), печ (*пект+ј), сьвечка (*свѣт+ј+ка) і г. д. Слова — моц — не знаходзіць сталага сыноніму ў беларускай мове. У паасобных выпадках з ім сходзіцца — сіла, дуж(ы), магутнасьць, крэпкасьць (у Насовіча) і інш.
  2. Герм. — бегу, цёку.
  3. Адзежы духоўнікаў; тут разумеюцца абрыўкі адзежы, лахманы.
  4. Полён. — беднасьць.
  5. Провінц. — хопіць.
  6. Для.
  7. Ня хістаючыся, сьмела.
  8. Здалёк.
  9. атруту.