Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не стамляйцеся нічуткі
На падножках, ногі,
Ня схінайся, трымай прутка,
Сьпіна, пад зьнямогай!
А вось болей выжам тугі
Дык крыху падспору…
Гэй, убок, нядолі слугі,
Вам я тку пабору!

|}


Песьня жняі.

Пад сярпом маім крывым
Жыта хутка гнецца,
Сноп за снопам у радкі
Покладам кладзецца.
Не баюся сьпëкі я
Сонца агнявога
І ня чую, што баляць
Рукі, крыж і ногі.
Пот ліецца ручайком,
Смага забірае;
Я-ж вясёлая ўсё жну,
Жну ды падпяваю.
Час пасьпешна так ляціць —
Скора вечар будзе,
І я нівачку сваю
Так дажну, як людзі,
Ды пасьпею мо’ яшчэ
У снапы зьвязаці.
Ох, люблю-люблю сваё —
Сваё жыта жаці.
Як сажну яго я ўсё,
І зьвязём да хаты,
Будзем хлеба на год мець,
Будзем мы багаты.
А салодак свой хлябок
(Каб-жа быў ён вечан!),
Хоць і чорны, і крупны,
І няўмела сьпечан.
Эх, хутчэй-хутчэй, рука,
Ты з сярпом махайся!
Будзь ты, жыта, ядраным
І ўмалотным ўдайся…
Пад сярпом маім крывым
Хутка жыта гнецца,
Сноп за снопам у радок
Покладам кладзецца…


Касьба.

Ня спалі шчэ раньнія росы,
І сонца ня стала зіяць,
Як гострыя ў поплаве[1] косы
Вясёла і зычна зьвіняць.

Бліскаюць рэзва на сонцы,
Сьвішчуць, шумяць у траве.
Думкі жывым валаконцам
Ўюцца ў касцоў ў галаве.

Радая гнецца травіца
Роўна, пракос у пракос.
Радасьць у сэрцы іскрыцца,
Труд нам адплату прынёс.

Гэй, разыйдзецеся, рукі,
Косы так гостра бяруць,
Цела ня ведае мукі,
Ногі спачынку ня ждуць!

Сонца з нябёсаў зіяе,
Ветрык нячутна шуміць;
Роўна трава правядае,
Весела сена сушыць!

Песьнямі спораць работу, —
Бабы і хлопцы пяюць.
Поўны працоўнай ахвоты,
Сэрцы іх радыя б’юць.

Зыкі вясёлыя клёпу
Песьняй срабрыстай зьвіняць.
Ссохшае сена у копы
Бабы сьпяшаюць складаць.

Й тут-жа растуць ўвачавідкі
Тоўстыя копы у рад.
Многа выказвае прыткі
Посьпех вясёлы дзяўчат!

  1. Тое-ж, што і луг, луг заплаўлены.