Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

упаўшы на калені, з заломанымі і выцягнутымі ўперад рукамі, абамлелае ад енку[1] слабая і хворая Сымоніха. Вецер з дажджом хлістаў ёй у твар, рваў распушчаныя валасы, але яна была ўся скамянелая і нярухомая. Дзікі яе ўзрок зьліўся з цемраю ночы і нік дзесь удалі. Чорны і мглісты змрок палогам зьвіс. Над зямлёю і крапіў дробнымі, частымі сьлядамі. Ішла, чуць асьвечаная, хаўтурная працэсія, змрок поўз за ёю і не пераставаў плакаць. Здавалася, што там, у чорнай высі[2] нехта зжаліўся над горам чалавека і праліваў сьлёзы.

Падышлі к могілкам.

Як-бшлі куду, дзесь глуха прастагнаў звон ды змоўк. Падышлі проста к яме. Сымон паставіў на кучу сьвежага пяску з краю ямы і стаў каля дамавіны на калені. Хутка, пераганяючы адзін другога, запяялі поп з дзяком.

— „Ве-ечна-ая памяць. Вечная… памяць!“ адрываючы, скончылі і змоўклі. Пачалі. Пачалі, паглядзелі на Сымона, што, як аблуканы, усё стаяў на каленях і услупіўся ўзрокам у дамавіну, і пашлі. За імі паплёўся і дзед…

  1. енк — фактычна, польскае — jęk; немагчымае ў беларускай мове, якая юсаў (насовак) ня мае. Мела-б быць — юк, як… У беларускай мове амаль з тым-жа значэньнем ужываецца — стогн, але з адценкам — жалобны стогн (Насовіч). Енк, аднак, вельмі папулярнае ў народзе, як нападабляючае гукі.
  2. Лепей — вышыні.