Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Казалі, дзеткі засталіся, а дзе, бог сьвяты ведае“…

Пранусь слухаў і маўчаў; мысьлі яго блукалі ў роднай вёсцы, дзе год таму назад усіх пакінуў, як адыходзіў на чужы хлеб.

— „А што, дзядзечка, за здарэньне было з братам?..“

— „А вось, дзеткі, ня тут кажучы, шула ў лесе абярнулася, і няжывога дасталі, і як там далей было, ня ведаю; далёка тады быў я“…

— „А!!… і майго-ж татку дрэва прыбіла, як я быў маленькі“.

— „Ад раптоўнай сьмерці сьцеражы нас, божа“, — зьняўшы шапку, шаптаў дзед. — А памятаеш хоць крыху, які быў твой татка?“

— „Не памятаю, не памятаю, адно толькі засталося, як нашу Насту ён калысаў, то пяяў: Люлі люлі люлі! прыляцелі куры, селі на вароцех у чырвоных боцех“…

Мусіць то, дзядзечка, і ня ведаеце, дзе пахаваны брат, а я таткаву магілку, як цяпер, бачу, націснутую каменьнем“.

— „Так, браце, так, ціснуць нашы грудзі пры жыцьці, ціснуць і па сьмерці“…

— „Пані кліча… пабягу“, — адазваўся Пранусь…

— „Вось здружыліся!“ — адазвалася яна; — „як вас ужо і разьвесьці, ня ведаю, хіба вадою прыдзецца“.

— „А не, панічка, ня варта! самі пойдзем“, — адазваўся Пранусь…

— „Калі-ж рушыце?“

— „А хоць і зараз, дзень вялік“.

— „Добра!..“ і пані выйшла ў другую палавіну, а Пранусь бяз шапкі выбег на вуліцу.

— „Дзядзечка!“ — захлебываючыся з радасьці, казаў ён: — „расстаўляй кішаню, грошы зараз дадуць, ухіо я нарыхтаваў усё к ладу“.

— „Ці-ж так? — ня веручы, пытаўся дзед; — ну, калі ў дарогу, то ў дарогу; старцу сала не ў наклад“.

— „А папалуднаваць трэба, я сваё не дарую“…

Пасьля паўдня іх разьлічылі і далі падводу да мястэчка.

Пранусь, стоячы на сьнягу, глядзеў, як масьціўся на санках дзядзька, а посьле і кажа: „хоць і дрэньненька было тут, але падзякаваць мы павінны; так ня можна“.

Барадач нязразу скрануўся, абмацаўшы скрыўленую сківіцу і пустое месца ў зубох, ён усё чмыхаў ў нос, але, як убачыў, што Пранусь скрыўся ў дзверах, пайшоў і сам туды.

— „Даруйце нам“, казалі яны; можа мы ўгневалі паноў, ведама, простыя людзі“…

Подабаўся дужа паном дзяцінны падзякуй, у ім яны бачылі шчырую, непадрабляную праўду, і за гэта Пранусь дастаў гасьцінца два рублі, а барадач рубель.

Скрануліся…

Мінуўшы браму, барадач зьвярнуўся да Прануся і кажа: „ведаеш, сынку, хоць і казала пані, што я гультай і п’яніца, але гэта няпраўда, сам-жа бачыў, год разам жылі, капейкі ня пусьціў нікуды, зьбіраў, як мог, і праз гэткае жыцьцё, дзякаваць богу, маю з сабой капейку; усё, сынку, табе аддам, не пакінь толькі мяне старога“.