Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вып’ю я чарку, забуду пра гора, засмагшыя губы хоць чуць прамачу.
Годзе млеці ў зьдзеку, ў пакоры, і так ужо досіць, век цэлы маўчу.
Намашака мне долі, мне, беднаму Марку, нават і мысьліць аб ёй не вально:
Смутна мне, дайце гарэлачкі чарку, нудныя думкі разьвеець яно.
Ўвесь дзень у полі сілы парываеш, дзьмешся ад шчырага сэрца твайго.
Смаку ня чуеш, у працы знываеш, а сколькі гаротнага веку твайго?
Жылы падцягне, пасмагне у роце, вочы ад працы крывёй набягуць
Крыху прыляжаш, зараз сьвітае, зноў падымайся і ў поле ідзі,
Ня дзіва, што брат наш здароўя ня мае у высахшай з працы і слабай грудзі[1]
Дзе там пра долю і шчасьце нам дбаці, ня скора нам гэта яшчэ дачакаць…

— „Вось песьня, дзядзечка, так песьня, нейдзе чуў яе, быццам-то татка мой пяяў, але ня ўспомню; маленькі быў. Навучэце, дзядзечка, мяне, навучэце, надта-ж падабалася“.


Прануся больш ня пусьцілі з барадачом, казалі, каб спраўляўся, калі хоча служыць — адзін.

— „Спраўляюся, спраўляюся!“ — марматаў ён, патрасаючы кулакамі, седзячы на выгане і прыслухоўваючыся к рэху, быццам-то чакаў адказу ад таго, з кім сварыцца.

— „Вам патрэбен, а мне не! Пабачым, ці доўга пабудзе? Зараз пойдзе гамонка, што сьмятану зласаваў, то падмазку зьеў, то ступіў ня так, то глянуў ня так, ня ўгодзіш, каршун вас дзяры.

А дзіця, што дзіця, каму пажаліцца? богу аднаму вядомы зьдзек над ім.

Хіба памру, то замоўчу, а жыць буду, скажу праўдачку ў вочы“.


Пранусь першы раз на сваім жыцьці ўвайшоў у пакоі; застыў у задзівеньні і замысьліўся.

Гэта ня тое, што ў нашых куранках, тут і цёпленька, і сьветленька, падлога бліскучая, суфіты гладкія і абразы ласкавейшыя, як нашы. А птушак — птушак, жоўценькіх і чырвоненькіх, сьвяргочуць, як у лесе.

„Шкода, няма дзядзькі, а то разам паглядзелі-бы, як жывуць людзі! але-што чужым багацьцем глуміць галаву, мне мая куранка таксама не благая.

Пранусю казалі скінуць лапці і на месца іх далі нейкія скураныя боты, сказаў-бы з аборамі, дык не, далёка не, яны і цянейшыя

  1. Рус. — грудзях.