Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск IV.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ла яму. „Гэта за гаем дажынкі“, — думаў Рыгор. І калыхалася песьня, а другі голас пачаў:

… А дзе тая крынічанька,
Голуб дзе купаўся,
А дзе тая дзяўчынанька,
З каторай кахаўся?

Цяпер здалося Рыгору, што гэта не на полі стаіць ён, а на парозе хаты сваёй, і маці не пяе, а плача, убіваючыся па ім; а з хмарнага неба падаюць ільдзістыя каплі на твар яму і Ганулі, што, як тая калінка, стаіць пад варотамі і плача. Маці на парозе крычыць нема: „Вярніся, вярніся!“ А яму сьлёзы здушылі горла, і ня можа адказаць. ёй…

Гэта крычаў фурман карэты: „Эй, сьцеражыся, сьцеражыся!“.

Рыгор не ўсьцярогся. Прабегла праз яго парка коняў, пераехала карэта. Й яму здавалася, што ён падае на зямл., каб яшчэ раз пацалаваць яе…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

І ў бальніцы ня прышоў Рыгор да сябе. Дактары сшывалі паломаную нагу і зьвязвалі пабітую галаву, а ён маячыў роднай вёскай сваёй; прашчаўся з ёй, з маткай, з Гануляй, цалаваў зямлю… Муштры вучыў салдатаў, то зноў зрываўся, каб услухацца ў песьню, што плыла з вакон другога этажа[1]. Сястра міласэрная клала руку на яго галаву і ўспакаівала, а яму здавалася, што гэта матка гладзіць яго, то зноў пяе сваю ўпадабаную песьню, а ён уторыць ёй голасна, голасна…

І наеўся і напіўся…

Пяяў. Было яму лёгка, добра… Захваціў поўныя грудзі паветра, каб яшчэ галасьней крыкнуць за маткай; радасьць разьлілася па твары… пацягнуўся і… змоўк.

Міласэрная сястра сплюснула яму вочы і, нацягнуўшы белую пасьцілку, закрыла твар, шэпчучы: „вечны спакой яму“.


Мост у Кутох.

Куты — засьценак, якіх немала сустрэнеш, едучы трактам з Вільні ў Полацк; — толькі нашы Куты папраўдзе ляжаць у куце паміж рэчкай і лесам, вярсты на тры ў бок ад гасьцінца.

Вось у гэтых кутных Кутох жыло калісь двое гаспадароў: Рыгор Задзірака і Тамаш Няўступака. — Жылі, хлеб жулі,[2] — сварыліся, мірыліся, на кірмашу выпівалі, на вясельлях гулялі, на хаўтурах плакалі; ну, а калі дзела даходзіла да чубоў, то церабілі адзін аднаму. Словам, жылі, як бацькі, дзяды, і былі здаволены жыцьцём, сабой і сваімі Кутамі.

Хаты нашых гаспадароў стаялі абапал рэчкі, — адна на адным беразе, на ўзгорку, другая на другім, ды так сама на ўзгорку, і былі падобны да сябе, як дзьве родныя сёстры, з тэй толькі розьніцай, што Рыгорава раніцай зерыла на Тамашову чырвонымі ад сонечнага сьвету вокнамі, а Тамашова — вечарам. Значыць, з хатамі ўсё ў па-

  1. Пабел. — паверхую
  2. Жавалі.