Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск III.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кветка Папараці.

Фантастычны абразок у адной дзеі.


АСОБЫ:

Хам — Русалкі.

Рэч дзеецца на Яна Купалу. Лес. Месяц сьвеціць. Хам у мужыцкай вопратцы выходзіць на акраіну лесу. Пагляд яго мутны; павароты перапалоханыя.

Хам. Гадзіны ўюцца кругом,
Выюць ў імшарах ваўкі…
Bo’!

(Адступаючы).

Чорт ляціць за чартом,
Б’ючы хвастамі ў бакі…
Ведзьмы з балота паўзуць —
Ўсе у балотнай ціне —
Штосьці жудліва пяюць.

(Сьцеражэцца, быццам ад удару).

Гразьзю кідаюць ў мяне.
Енча5) пад ногамі мох,
Штосьці так вые ў кустах[1],

Валежнік ліпне да ног,
Па сьпіне бегае страх.

(Адходзіць).

Пайду…

(Астанаўліваецца).

Во’ ведзьмы — за мной!
Вочы гараць іх агнём…
Во’ як лятуць грамадой!

(Слухае).

Во’, во’, аж стогне дзесь лом.

(Бясьсільна).

Не, я ўжо больш не магу!
За што-ж мук столькі здарма?!
Выбіўся з сілы ў бягу —
Кветкі-ж няма і няма.

(Аглядаецца).

Лягу лепш; ўрыюся ў мох,
Вочы схаваю ў руках,
Мо’ не ўглядзяць, дзе я лёг,
Мо’ крыху ўвоймецца страх.

(Кладзецца і пачынае драмаць).

Лес раптам асьвечваецца сьветла-зеленаватым сьветам. З горкі ўніз да Хама спускаюцца русалкі. Валасы іх распушчаныя, белыя свабодныя вопраткі спадаюць да зямлі; на шырокіх рукавох доўгія разрэзы, на галовах — зелень. Наперадзе ідзе адна і трымае ў руцэ Кветку Папараці.

1-я Русалка (становячыся над Хамам)

У верас прыкрыты,
На сілах разьбіты,
На моху, як сонны ляжыць,
А над галавою
Цьвет-шчасьце зарою
Сьвятлістай, ірдзістай гарыць.

2-я Русалка.

Ачнісь! Гэта кветка
Адзін раз улетку
Хвіль колькі, адно, бач, цьвіце.
Цяпер твая доля
Праміне — ніколі
Ня зловіш, ня згоніш нідзе.

3-я Русалка.

Сон мёдам заклеіў,
Сон макам засеяў,
Сон вочы мароча[2] яго;
Сон сілы папутаў,
Сон думкі паблутаў,
А ён? — ён ня чуе таго.

4-я Русалка.

Ты сьпіш, але скора
Прачнешся…

  1. Лепей — у кустох.
  2. Провінц. — марочыць.