Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск III.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З поэмы „Ярыла“[1].

ПЕСЬНЯ.

(Адрывак з песьні дзевятай).

У „Ярылы“ вочы-сонцы
Сэрца шчырага ваконцы,
Васільковыя магніты,
Два пажарышчы з блакітаў.
I „Ярыла“ не бядуе —
Ён задумаў песьню-думу.
Ён прабуе гусьляў голас,
Залаценькі струнны волас.
Колік круціць, колік верне,
Ці той зык на струнах верны.
Гусьлі чулыя на волі
Загулі, як роі пчолаў.
Пальцы-дзівы, пальцы-чары
Сеюць песьні на абшары.
Гукі-сьмехі, гукі-стогны
Млеюць, сьпеюць няпрытомна.
Пальцы ўюцца матылькамі,
Дрыжаць белымі зьмяйкамі.
І, здаецца, іх тут соткі
Стада беленькіх лябёдкаў.
А „Ярылава“ малжонка
Вядзе гутарку-гамонку:
— Між аблочных17), між карунаў,[2]
Пад віхром гусьлярскіх струнаў
Аб тваёй жыцьцёвай сьцежцы
Раскажу табе нарэшце.
У гусьлярскіх гуках-граньнях
Твой шчасьлівы лёс схаваны.
Твая песьня ў цэлым краі
Ўзварухне усіх ратаяў.
Пры рабоце ў ліхалецьце
Тваё граньне адгукнецца.
Над гаротным чалавекам
Ты прыгоньніку у грудзі
Кінеш песьню ў дзіўным цудзе,13)
Сыпнеш віхры дум бязбрэжных,
Дум агнёвых і мяцежных“.


∗     ∗

І красуня кажа слоўка,
За прымоўкаю прымоўка:
„То ня дзяцел робіць стуку,
Ня зыгзыца[3] вешчыць „ку-ку“,
Ня гудзіць гушчар-дуброва,
Ня шуміць лясок хваёвы, —
То па кузьнях ідзе грукат,
Па кавалах гучны стукат.
Молат бразьне па жалезе,
У жалеза спрытна лезе;
Лезе зубам гартаваным
І галоўкай сталяванай.
Прыганяты панскі кліча,
Кавалёў прыгонных лічыць:
— Гэй, грымні, каваль, па сталі,
Да работы ўсе каб сталі!
Вы ланцуг даўжэзны куйце,
Засталюйце, загартуйце,
Каб ня рваўся, каб ня трэснуў,
Ланцугом зьвяжэце песьню!
Словы песьні ашалелай
Раскідаюць клічы-стрэлы
І трапляюць простым людзям
Вастрынёю ў сэрца, ў грудзі.
Люд мяцежыцца ў мяцежы,
Хам на пана праўду рэжа.
Задушэце песьню тую —
Цэлы сьвет яна збунтуе.
Але гусьлі граюць сьмела,
Сыплюць песьні, сыплюць стрэлы,
..............
..............
Граюць з ветрам на раздольлі.
Гэй, лавеце ветра ў полі!“
І таемная дзяўчына
Сказ зьвязала гэткім чынам:
„Тваё племя — песьні-кветкі,
Люд па вёсках — твае дзеткі.
Лес — твой бацька, поле — маці,
Цэлы сьвет — тваё багацьце.
Замест жонкі, замест мілай
Аж да самай да магілы
Маеш гусьлі. Грай на ніве,
Люду роднаму на дзіва!“


∗     ∗

На мяжыцы пад калінай
Сьпіць „Ярыла“, а галіна

  1. Стары славянскі бог цяпла, ураджаю, вясельля.
  2. Анталяжыкі (рас. кружева).
  3. Зязюля.