Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск III.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Я рвуся ў даль[1] зары да новых таямніцаў,
Хачу дастаць вады з няведамых крыніцаў
Хачу дастаць агню з высокіх зараніцаў,

Хачу парваць ланцуг тысячалетняй сталі,
Хачу прабіць сьцяну да новых сьветлых даляў,
Хачу, каб мерцьвякі ў адвечным сьне маўчалі,

А мерцьвякі жывуць у кожным маім кроку.
Іх водблескі мігцяць з майго жывога вока,
Ўва мне, і пада мной, і нада мной высока.

У голасе маім, у кожным маім стогне,
У думках, у крыві, ў трывожным забабоне
Яны кіруюць мной — я вечна ў іх палоне.


∗     ∗

Сум сьмерці і радасьць жыцьця
У сэрцы на шалях ляжаць.
То сьмеласьць, — то страх забыцьця
А шалі дрыжаць і дрыжаць…

Цьма ночы і водблескі дня
Ткуць ніці цад ціхім агнём.
Ці хопіць надоўга агня?
А ночка праходзіць за днём…

Кайданы на кожны мой рух
Ці верыць, ня верыць — турма.
Пытаньні палоняць мой дух —
Адказу няма ды няма…

Гэй, на золак рана ўстаньце,
Ў полі бродзіць нейкі бог.
На зялёнай на палянцы
Сьлед расісты яго ног.

Аглядае рэчкі, кветкі,
Гладзіць-песьціць кожны пень,
Сее росы на палеткі
І лабуніць[2] вешны[3] дзень.

Як зданьнё да загуменьня,
Казка з лесу нам плыве,
Чуем казку ў кожным мгненьні,
Над травою ды ў траве.

У сьпяваньні птушкі малай,
У журчаньні ручаін,
У стагнаньні хвоі мшалай,
Ў яўным водгульлі далін.


  1. Лепей — далячыню.
  2. Лашчыць.
  3. Вясеньні.