Над палямі змрок прарваўся,
Па нізу расплыўся;
Лес туманам заснаваўся,
Луч расой абмыўся.
Чыстых хмарах валаконцы
Сталі у кружочак
Вышай лесу, проці сонца —
І сплялі вяночак, —
Як-жа добра пахне збожжа,
А кругом спакойна!
Эх, як слаўна, як прыгожа,
Хораша, прыстойна!
І сабрала неба ясна
Блеск усіх калёраў
Стройна, дзіўна, сугалосна,
Як бы песьня хораў.
|}
Вецер. Ой, ты, вецер неспакойны, То заплачаш сіратою То засьвішчаш за вугламі, Ой, ты, вецер няпрытульны, |
Васеньні дождж. Сыплюцца кроплі часта і дробна, Цёмная ночка, ночка глухая Круцяцца думкі, сон разганяюць, Сыплюцца кроплі часта і дробна, |