Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск II.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная


Яшчэ ўстане Лявон —
Гэй, Лявоны у нас не пазводзяцца!

(Перастаўшы пець).

Вось і канец вам песьні-байцы,
Ці ў ёй панятна[1] толькі ўсё?…
Калі ня так што — выбачайце,
Даконча[2] — ваша вам жыцьцё.

1-шы падарожны.

О, песьню важную такую
Ня пойме толькі гліны ком…[3]
Цяпер няхай-жа мы пачуем
Штось трохі аб жыцьці тваё

2-гі падарожны.

А я крыху гальля падбаўлю.

3-ці падарожны (да другога).

Я памагу табе крыху.

1-шы падарожны.

Аброці коням я папраўлю.

(Адходзяць усе тры).

Незнаёмы (усьлед падарожным).

Я адпачыну на маху.

(Адзін).

О, люд мой лапатны, патульны,
За што цябе я так люблю?
За што твой гоман неразгульны
І думкі ўсе твае лаўлю?
Ты лёг мне каменем на сэрцы,
Які ня ў сілах зваліць я…
Што тут пачаці ў паняверцы?[4]
Жыві ў жыцьці і бяз жыцьця.
Ідзеш, брыдзеш, а на дарозе —
То косьць, то камень, то бадыль;
У брата станеш на парозе,
А ён табе… О Божа, крый!…
Нясі ў мяцеліцы, ў разводзьдзі,
Свайго цярпеньня нясі крыж…

  1. Русіц. — зразумела.
  2. Провінц. — дакончыць.
  3. Ужываецца болей — камяк.
  4. Полён. — у адчаі.