Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск II.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ракочуць гусьлі звон-у-звон,
На мір-сьвет розгалас нясецца,
Як мір-сьвет, коціцца разгон
І ў думцы казкай раздаецца.

XII.

Плыве шумліва, як рака,
Бяседа вольная такая,
А ўжо нявідзіма рука
На небе поўнач адзначае.
Залопаў крыльлямі пятух, —
І ціхне-ціхне ўсё ў замчышчы;
Замоўк разгул, агонь патух,
Старое згасла папялішча.
На пустку ўзбрыўшы, воўк завыў,
Пуціну заяц перамерыў…
А быў тут хто, або ня быў, —
І так і гэтак мала веры.
І так і гэтак свой прыгон
Распасьцірае царства ночы:
Салодкі сон, магільны сон
Сьмяецца сьвету ўсяму ў вочы.

|}


Мікіта і Валы.

(Байка).

Ці летась, ці залетась, тут, ці там —
Штось мне няўцям,
Ляшыў[1] Мікіта
Жыта,
І, як на злосьць, яму адну
Валы скрывілі баразну.
Вось ён і стаў (хоць добра йшлі ўсё лета)
Ім выгаварываці гэта:
«Я вас — так кажа — як магу
І сьцерагу,
Сам не дасплю,
А вас кармлю
Трасяначкай зімою,
Улетку траўкай лугавою,
Што-дня вадзіцы
Даю з крыніцы,
А вы — што мне? — Бязбожна
Крыўляеце барозны,
Хоць і ня можна
Ўсё такое…»
Валы пад тое:
— «Мы-б мо’ і ня крыўлялі,
Каб павадоў, ярма і пуг ня зналі».


  1. Абгорваў ужо засеенае.