Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск II.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

«Скора сын бацьку, а бацька сыночка
Не распазнаюць адзін аднаго;
Дзеці чужацкія корме[1] ўжо дочка,
Маці працуе на злыдня свайго.
..................
..................
Прадзедаў слава лазой зарастае,
Памяць мінуўшчыны дрэмле ў зямлі.
................
................
................
................
«Га! ты ня слухаеш, бачу, ўжо болей.
Ой, чалавеча, змярцьвелы у сьне!…
Доўга йшчэ будзеш глухім ты, саколе?…
Камень і вольха перш поймуць[2] мяне!…»
..................
Гэтакі ў часе глухой непагоды
Чуецца ў Нёмнавай гутарцы жаль.
Сьціхне, і плаўна зноў коцяцца воды
Вольнага Нёману ў цёмную даль.

|}


Адцьвітаньне.

Не шасьцяць каласы,
Звон ня валіцца з касы.
Не кладуцца ў стог пласты,
Толькі сыплюцца лісты
На яловыя кусты,
На сухія верасы.

Ня іскрыцца небазор,
Ня цьвіце трава-чабор.
Ня цыгліць[3] птушыны стан.
Толькі поўзае туман,
Вецер б’е ў нямы курган,
Шапаціць імглісты бор.

Змога вольная снуе.
Вочы ўставіўшы свае,
То галубне, то пужне.
Сэрца б’ецца у паўсьне,
Думка сэрцу аб вясьне
Здрадны голас падае.


Сьнег.

(Па Пшыбышэўскім).

Залягла, як пасьцель,
Лебядзіная бель
На загон, на курган.
І кажан, і груган
Занямеў не на сьмех:
Гэта сьнег, толькі сьнег…
За старухай зямлёй
Ты пасьцель, дружа мой,
Узваліў на душу,
Як-бы крыж на мяжу,
І ўжо рад не на сьмех:
Гэта сьнег, толькі сьнег…

  1. Провінц. — корміць.
  2. Русіц. — зразумеюць.
  3. Чырыкае.