Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск II.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гэткі будзе мой клік — і магуч і вялік,
А ня трапіць ён к душам прыспаным, —
Вызву[1] гром, пяруны — хай памогуць яны
Раз’агніць,[2] затрасьці ўсе паляны.
Стогне бура, грымот. Я свой звон ход у ход
Размахну, як ніхто і ніколі,
Аж ад рук і ад хмур вежы рухне падмур,
Толькі розгалас пойдзе па полі.
Ляжа крушняю[3] там вежа, звон і я сам.
Арол-птушка ўскрыліцца пад небам.
А навокал гары задымяць сьцяжары,[4]
Груганамі ўскалышуцца вербы…
...............
І вясна, і зіма. Быў званар і няма.
Ціха, ціха на белым прасторы…
Толькі жыў няжывы звону гул вечавы,
Аб тым шэпчуць дубы, ясакоры.
Йдзе, зыходзіць лет шмат. Званара помніць брат,
Помніць звон, а сястрыца — званьніцу.
Аб высокай гарэ, дзе ніхто не арэ,
Казкі-байкі ліюцца крыніцай.
Як у прошчу[5] па лек стане йсьці чалавек
К мохам высланай крушні каменьня, —
Ад звана чарапок, цэглы — мура кусок
Будуць несьці падмогу ў цярпеньні.
Буду ўсё званаром, хоць даўно пад дзярном
Сьпіць мая галава маладая.
Эх, бо ведае сьвет, што вялікіх дум цьвет
Адно толькі на зломе ўзрастае.

|}


Гэй, наперад!

Гэй наперад, покі сэрца
Б’ецца, рвецца на прастор!
Годзі млеці ў паняверцы;[6]
Гэй, да сонца! гэй, да зор!
Хай бацькі стагналі ўчора,
Йшлі на той сьвет без пары;
Сёньня ў нашай моцы гора,
Мы жыцьця гаспадары!
Думка ў думку, дружна, сьмела
Ўсе наперад грамадой!
Кожны ведай сваё дзела,
Знай, за праўду крэпка стой!
К новай долі шлях нам ляжа,
Як на небе млечны[7] шлях,

  1. Полёнізм — выклічу.
  2. Распаліць.
  3. Крушня — куча пакрышанага жалеза, мэталю, руды.
  4. Месцы для стагоў, стагі.
  5. Сьвятыня.
  6. пагарда — таксама. Хіба лепей ўжываць — пагорда, пагордлівы. У Насовіча — погорженіе, тады — пагорджаньне, пагарджэньне; блізкае сюды слова — грэблівасьць
  7. Полён. — малочны.