Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск II.pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І калі ён нашоў маладое, крэпенькае і стройнае дрэва[1], доўга і асьцярожна капаўся каля яго, покі акуратненька ня было яно выкапана разам з зямлёю. Сам нёс яго да дому і пасадзіў яго ў куточку на школьным двары, дзе найболей сьвяціла сонца, і два разы паліў яго вадою ў гэты дзень. І агарадзіў гэту грушку высокімі кольлямі, каб не патаптала і не паламала яе жывёла.

На кожнае дрэва назначыў ён уласьнікаў і налажыў на іх дагляд за іх выхаванцамі.

— Ну, а цяпер, дзеткі, ідзеце абедаць. Па абедзе збярэцеся і прынясеце свае кнігі, бо пасьля Вялікадня парассыпаецеся вы па лясох і палёх. А хто захоча хадзіць у школу і па Вялікадні, той потым і адтрымае[2] кнігу.

Прыняўшы па абедзе кнігі ад вучняў і пусьціўшы іх на сьвяты, Лабановіч пачуў, як-бы яму стала чагось шкода, хоць, праўду сказаць, яму крыху і дакучыла за зіму гэта работа па восем і па дзесяць гадзін у дзень.

Ён вышаў на двор, абыйшоў пасаджачыя маладыя дрэвы; над некаторымі затрымліваўся даўжэй. Ён часта паглядаў на двор пана падлоўчага. Яму вельмі хацелася пабачыць Ядзьвісю і паказаць ёй гэту слаўную грушку, якую пасадзіў ён на памяць аб ёй. Але Ядзьвіся доўга не паказвалася на двары. Ён падкаравульваў[3] яе з гадзіну. І калі заўважыў яе, аклікнуў і папрасіў яе падыйсьці.

Яна, радасная і вясёлая, падбегла.

— Я хачу паказаць вам грушку.

— А вы ня будзеце лавіць мяне? — з мілаю і хітраю ўсьмешкаю спытала яна.

Ён памог ёй пералезьці плот і павёў да грушы.

— Гэту грушку я пасадзіў на памяць аб вас.

Яна разглядала яе доўга. Потым засьмяялася і сказала.

— Я вырву яе і выкіну.

— Чаму?

— Бо яна такая-ж калючая і дзікая, як і я.

— Пойдзем гуляць сёньня? — спытаў ён.

— А вы памятаеце, што я вам учора на гэта сказала?

— Зрабеце вы тое самае, што зрабілі ўчора, і тады скажэце мне хоць дзесяць разоў тое, што сказалі адзін раз.

ВЕЧАР ЯДЗЬВІСІ.

У падлоўчага быў баль, на які запрошана была і панна Людміла з братам, таксама і Лабановіч. Ён мусіў быў выбраць адну з дзьвёх. Але, ня хочучы пакрыўдзіць ні тае ні другое, Лабановіч даў магчымасьць думаць аб прадпашане да п. Людмілы.

Ядзьвіся йзноў на двары.

Яна падышла да дзікае грушкі. Пазірае на яе, штось разважаючы. Але грушка моцна бароніць сябе і коле Ядзьвісе руку. „Гэта-ж я такая калючая, — думае Ядзьвіся: — бо я — дзікая!“

Яна зноў падымае руку і асьцярожненька бярэ за самы вяршок і ломіць яго. На што яна гэта зрабіла? Яна проста хоча сказаць гэтым, што яна злая і нядобрая. Няхай ён ведае гэта. Яна ідзе на

  1. Палён. — дзерава.
  2. трымаць і дзяржаць — ужываюцца поруч. Добра было-б прыняць якоесь адно. Лепей было-б — апошняе, ад караня якога можна ўтварыць болей тэрмінаў, напр., дзяржава. Дзяржаць — ужываецца значнаю большасьцю славянскіх народаў.
  3. Русіц. — падсьцерагаў, вартаваў, сачыў.