Перайсці да зместу

Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск II.pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вых крыніц жыцьця, часткаю аставалася вернаю казённым прынцыпам, часткаю, ня бачучы прасьветліны, апускалася на дно і зацягалася балотам. Болей-жа дзейная і жывая частка яе імкнулася зьліцца з гэтымі крыніцамі і вобмацкам шукала дарог, каб пазнаць „корань рэчаў“.

СЬЦЯПАН РЫЛКА.

У глухую вёску Палесься, Цельшына, наяжджае новы, малады, толькі-што скончыўшы настаўніцкую сэмінарыю вучыцель Лабановіч. Ад школьнай старажыхі з тыпічнымі рысамі сялянкі старога складу, ён даведваецца аб вакалічнай інтэлігенцыі і паненках. Пастанаўляе рабіць адведзіны.

У нядзельку раненька, чуць толькі заграла чырвань на ўсходзе, Лабановіч сядзеў ужо на сене ў драбінах і выяжджаў з вёскі. Невялічкая вёска ў адну вуліцу выглядала няпрыветна й няпрытульна. На ўсім ляжала пячаць нядбаласьці й нейкай недаробленасьці, як-бы тутэйшыя гаспадары будавалі яе на скорую руку і ўсё рабілі да часу і яшчэ ня ўправіліся даць ёй той лад і парадак, якімі наагул адзначаецца беларуская вёска. Вуліца была роўная й шырокая. Амаль што не каля кожнай хаты ляжалі кучы бярвеньняў і гнілі, але нікому ня прыходзіла ў галаву палажыць кладачку хоць проціў свае хаты, каб льга было прайці праз балота, у якім тапілася гэта вуліца. А гразь была густая, чорная, як дзёгаць, разьмешаная паляшуцкімі лапцямі, быдлячымі[1] й конскімі нагамі. Але паляшукі звыкліся й зжыліся з гэтаю гразьзю й не зварачалі на яе ўвагі. Хаты былі больш новыя, пабудованыя з тоўстага й гладкага лесу. У раскладзе гаспадарскіх будынін на дварэ таксама ня было пэўнага парадку й сыстэмы, а ўсё было навалена, як папала.

Адным словам, жыхарства гэтай вёскі выяўляла сабою праўдзівых дзяцей лесу, якія як-бы зусім яшчэ нядаўна асталяваліся тут і толькі-што пераходзілі ад аднае формы жыцьця да другое. Усе яны былі заўзятыя паляўнічыя, захопліваліся адным толькі відам стрэльбы й былі адлічнымі[2] стральцамі. Сялян другіх вёсак, якія жылі больш пры палёх, яны называлі палянамі й гэтым самым як-бы адрозьнівалі іх ад сябе, жыхароў лесу. А лесу й балот тут быў непачаты край. Сама вёска стаяла на невялічкай палянцы сярод лесу й хмызьнякоў і Лабановіч усе гэтыя дні чуў сябе як-бы чымся зьвязаным, як-бы на ім была надзета цесная адзежына, бо густыя сьцены лесу адусюль націскаліся на гэту вёску, насядалі з пагрозаю, як-бы яна намервалалася на парушэньне яго законных правоў. Край гэтай палянкі прарэзваўся зялезнаю дарогаю. Дарога йшла каля самай вёскі, захватваючы нават адзін канец вуліцы. Зараз-жа за пераездам пачынаўся лес.

Нізкае сонца пачынала праразацца скрозь макушы[3] лесу. Неба праясьнялася, падыхаў усходні вецер; лёгкі марозік чуць-чуць зацягаў лужынкі тонкаю пялёнкаю лёду. Вісеўшы ўсе гэтыя дні туман разьвеяўся, усюды пасьвятлела й павесялела. Нават гэты пануры лес крыху праясьніўся й меў больш прыветны выгляд.

  1. быдла — трэба лічыць за полёнізм з увагі на канчатковае злучэньне — дл, як падобна-ж у — wiodłem, szedłem і г. д. У беларускай мове: тут — чыстае л. Калі глядзець, што карэнь слова — быт —(да-быт-ак), то пераход глухога — т — у звонкае — д — перад звонкім — л — мог стацца і ў беларускай мове, але маем вельмі шмат слоў з роўным значэньнем, што бяз спорнага слова (быдла) можна зусім абыйсьціся. Маем — дабытак, статак, жывёла, гаўяда, скаціна і інш.
  2. Русіц. — адборнымі, першараднымі;
  3. Вяршкі.