бнячы ўсю дарогу на вецер; яму было крыху крыўдна, бо дрэва больш хілілася да ветру, чым да яго.
Чаму?
Ручаёк ніяк ня мог узяць гэтага на розум. Праўда, урэшце ён застанавіўся на думцы, што вецер больш мае ўвагі ад дрэва затым, што ён языком меньціць і туды і сюды; не гаворыць праўды, а замазывае вочы рознымі байкамі. Як-бы там ні было, а гэта ніколечкі ня цешыла ручайка і яму ад гэтага ня было лягчэй.
— А што думала само дрэва?
Яно часта нудзілася тут адно. Яму хацелася пабачыць сваіх дзетак, пагутарыць са сваімі роднымі, затым і выглядала яно такім задумленным і сумным. За доўгія часы яно прывыкла да сваей адзіноты і страх, як любіла азіраць гэта жыцьцё, што кіпела ўвокал, і ўсе зьявы, якія вынікалі і на небе і на зямлі. І бывалі ў яго такія мамэнты, калі нічога ня думалася, было так лёгка і добра, і самі лісьця яго ціха сьпявалі. Любіла яно паслухаць, што гаманіў непасіда вецер і ручаёк любіла яно, толькі ня ўмела сказаць яму, як яно любіць яго. А ручаёк палічыў гэта за поўную няўвагу к сваей асобе.
Толькі-ж раз паднялася навальніца. Хмары, як мухі над гаршком куцьці, віліся чорным роем над зямлёй, апяразваючыся агнявістымі стружкамі. Страшна было. Але трэба было ўмяшацца тут ветру і цяпер ён зьявіўся такім, якім ён і ёсьць па сваей натуры: буянам і забіякай. Чуць-чуць стрывала беднае дрэва — рваў і крышыў яго вецер. Нават крумкач павінен быў моцна ўшчаміць капцюрамі галіну, каб ня скінуцца.
— Здаецца, я табе не насеньне з гэтага дрэва, что хочаш сарваць і мяне для сваей забаўкі — сярдзіта сказаў крумкач.
Тут у дрэва разьвязаліся вочы; пазнала яно, які хітры і злы яго прыяцель.
Угнявіўся і ручаёк. Ён надзьмуўся, насупіўся і выкаціўся з берагоў, запенены ўвесь. Зьняважаны на яго погляд дрэвам, ён адышоўся далей. Убачыла дрэва, што сябры яго пакінулі.
— Што рабіць?
— Пусьці глыбей караньні ў зямлю, — сказаў крумкач, мудрая птушка, ляцючы на раздабыткі.
У Палескай глушы.[1]
(Повесьць).
3 ПРАДМОВЫ АЎТАРА.
Апавяданьне „У палескай глушы“ ёсьць нязначны адбітак жыцьця вясковае інтэлігенцыі і галоўным чынам вясковага настаўніцтва.
Жыцьцё гэта адносіцца к самаму пачатку 20-га веку, да часоў першае рэволюцыі 1905 году. Выхаваная пры чыста казармавых абставінах, узгадованая па катэхізісу Філарэта і нашпігованая начынкаю ў духу «веры, царя і отечества», гэта інтэлігенцыя, штучна адарваная ад жы-
- ↑ Лепей — глушыні.