Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І жабрак, і салдат,
І разьеўшыся пан,
І шавец-небарак,
І сам той капітан.

Чалом б’е ў сьлед труне,
Вочы поўныя сьлёз,
Праклінае сябе,
На сябе непахож[1]

„Я забіў, я праліў
Пролетарскую кроў.
Я душу загубіў,
Заплаціць я гатоў“.

Капітан ашалеў
І атруты узяў,
А народ асілеў,
Штандар ўгору падняў.

І нясе, і пяе
І мільёны вядзе,
На варога-цара
Крэпку[2] руку нясе.

Не прапаў наш Вінцуль:
Ён жыве сярод нас.
Навярнуўся патруль,
Прылучыўся у час.

І салдат не такі,
Як тагды к нам страляў,
Капітан няжывы,
То-б яго не пазнаў.

Няслухняны салдат
Ахвіцэру гіркне[3]:
„Я — народу сын, брат!“
У дэманстрацы[4] ідзе

На прыказ падаць залп
У чырвоны штандар,
Выстрал пусьціць на жарт
У аблокаў алтар.

А народ і пяе,
Пад штандарам ідзе,
На варога-цара
Крэпку руку нясе.

Нясе доўг у грудзях
На тыранаў[5], цара
І прыказ у вачах
„Цару згінуць пара!“

|}


З раскіданых вершаў.

Вясковым кабетам.

Ой, сястрычкі, ой вясковы,
Ой, вы, кветкі прызавяты!
Вашы твары, як васковы,
Вашы шчочкі сьлязьмі зьмяты…

Як каліну град страсае,
Як пярун каменьне крышыць,
Так лёс рана вас ламае,[6]
Так жыцьцё красу вам нішчыць.

Колькі болю ў вочах хмурных,
Колькі скаргі з губ зьбялелых,
Колькі срэбра[7] ў косах густых,
Колькі поту з рук абмлелых.[8]

А за гэта вам — дзьве дошкі
І крыж з хвоек ледзьве зьбіты,
І у памяць плачуць дочкі
Бо й яны, як бы, забіты.

Ой, кабеты, ой, вясковы,
Ой, вы, кветкі прызавяты!
Ой, лілейкі вы бяз мовы,
Ой, вы, птушкі бясскрыдлаты!..[9]


  1. Русіц. — непадобны.
  2. Крэпкую, дужую.
  3. Адкажа, крыкне.
  4. Дэмонстрацыя — публічная заява аб сваіх патрэбах народам, паход.
  5. Грэцк. азначала валадара, які вызваліў ад арыстократыі і сам стаў ціснуць больш, цяпер кожны лядачы, зьдзірац, кат.
  6. Ломіць.
  7. Полён. — серабра.
  8. Абамлелых, самлелых.
  9. Полён — бяскрылыя.