Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Месцам хвiля стогнам рыкне.
Месцам плач зарвецца з губ,
Месцам бераг болем ікне,
Гром грыміць у тысяч труб.

Мора зброiцца палкамі.
Шум русалак разбудзіў.
Запаліўся смок агнямі.
Неба чорны гнеў пакрыў.

Бог сярчае[1]; злая бура
Псуе вельмі сьвяты сон,
Б‘ецца-рвецца ўся натура,
Аж дрыжыць нябесны трон.

Трон дрыжыць, ня сьпяць прарокі,
Бог склiкае сьвяты сход.
А там радзяць, што аблокі
Мусяць штурм пусьціць у ход.

Бой пачаўся. Войска Бога[2]
Залпам паліць ў горды[3] хвіль;
Мільён згiне, нова змога
Расьце крэпка праз сто міль.

Растуць сілы мора злога,
У размаху вiдзен гарт;
Не адступяць войску Бога, —
Бой пачаўся не на жарт.

Такi бой вякамi жджэцца.
Такі бой гігантаў[4] дасьць,
Ў такім бою толькi грэцца,
Ў такім бою толькі пасьць.

|}


Бура ідзе.

Зноў навiсьлі цёмны[5] хмары.
Зноў туманы неба крыюць,
Зноў па сьвеце ходзяць мары.
Зноў крапчэй нам вiхры выюць.

Зноў надходзiць для нас бура;
Зноў маланкі бягуць радам
Зноў шалее ўся натура;
Зноў засыпле сьвежым градам!


Пад штандарам.

Ня плач, матуля,
Не сярдуй, татуль!

Што забiлi Вінцуля.
Што ня прыдзе адтуль,
Што чырвоны штандар
Прад народам ён нёс,
Што крычаў: Гасудар[6],
Ці наеўся ты сьлёз?

Ці напіўся крыві,
Ці накрыўдзіўся нас?
Мы з штандарам прышлі:
Расплаціцца ўжо час!
Штык далоў! шаблю вон!
Не страляй у нас, салдат!
Ад прысягі Гапон
Ад‘жагнаў[7] цябе, брат!

А тут „плі“ — закрычаў
Капітан у сядле,
I салдат задрыжаў,
I даў залп у вагне.

Пахіснуўся Вінцуль,
Штандар цісьне ў руках,
Тут падскочыў патруль[8],
I падняў на штыках.

Калi брызгне[9] з грудзей
Кроў гарача дзурком,
Як крапілам, людзей
Ахрысьціла кругом.

Вінцуля на руках
На магілкі нясуць,
А труна у вянках
І ў працэсьсі ідуць

  1. Русiц. — сярдуе.
  2. г. е. цара
  3. Татарск. — горда, арда — грамада войска.
  4. Волатаў, вяліканаў.
  5. Цëмныя.
  6. Пабелар. — гаспадар.
  7. жагнаць і благаслаўляць — абодва чужыя. Першае — ад нямецкага — Segnen, другое — старабаўгарскае. З увагі на тое, што першы складнік другога слова — блага — мае ў беларускай мове зусім працілежнае значэньне, чым у баўгарскай (таксама ў іншых паўднёваславянскіх і чэскай), беларусы ўжываюць — багаславіць, якое фактычна замяняе свой орыгінал толькі з неабходнасьці і ўжываецца хіба толькі з чуцьця славянскай солідарнасьці.
  8. Салдат з варты.
  9. Русіц. — пырскне, пырсьне.