Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гоняць сына, гоняць мужа.
Мы слухаем цара дужа!
З душы б‘ецца скарга ў неба,
А мы маўчым — так і трэба.
Казак стрэле[1]. Жандар б‘ецца.
У народу сьпіна гнецца
Ад налогаў з солі, хлеба,
А мы плацім — так і трэба.

у Пецярбурху[2] зьмерлі людзі:
Ім прашылі куляй грудзі,
Бо то з песьняй і з аўтарам
Пайшлі з папом[3] перад царам.
А цар сыпнуў, як-бы з неба,
Тысяч куляў — так і трэба

Дурняў хрысьціць на свабоду.
Цар навуку даў народу,
Паказаў ім як-бы з неба,
Што больш цара не патрэба.
Тагды Гапон у грамаду
Бяжыць, крычыць — „Трэба ладу,
Трэба шроту, бомбаў, стрэльбаў,
Трэба біць нам гэтых шэльмаў,

Трэ‘ зьлізаць усіх міністраў,
Бюракратаў — антыхрыстаў.
Чую яшчэ голас з неба,
Што цара павесіць трэба!“

З тэй пары Масква, Варшава,
Рыга, Вільня, Бак[4], Лібава,
Беларусь, Літва, Расея —
Гоняць вон цара-зладзея:
Народ чуе голас з неба,
Што больш цара не патрэба.

Бомба трах! Сяргей[5] у шматы.
Мірскі[6] бяжыць аж да хаты.
Цар у страху, сэнат млее,
Беданосцаў[7] аж хварэе.

Кладуць сеткі, каскі[8], бляхі:
Найбольш страшаць гэта ляхі[9]:
Ціха коле, цэльна стрэле,
Так, як жыта, чарцей меле.
Народ чуе голас з неба,
Што больш цара не патрэба.

|}


Нябывалыя часы.

І песьні заціхлі, і сьмеху ня відна,
І дзеці старэнькімі сталі,
І ноты вясёлы[10] музыкам браць стыдна;
Радосны струны парвалі.
І хварбы артыстаў смутна рысуюць,
І цені ясны[11] зьміраюць.
І вершы поэты з жалем рымуюць[12]
І сэрцы кроўю сплываюць.


Мора.

Не такое цяпер мора,
Не такі у хвалях шум:
Цяпер бурна, страшна мора!
Хваля поўна дзікіх дум.

Мора вуглем цяпер стала,
Мора з дна цяпер гарыць,
Мора скалы пазрывала,
Мора хоча горы змыць.

Мора злуе, крэпнуць хвілі,
З дзікім шумам бераг рвуць.
Гром грыміць за вёрсты, мілі
3 мора брызгі[13] ў неба б‘юць.

  1. Провінц. — стрэліць.
  2. Пецярбург, сталіца б. Расеі, цяпер Ленінград.
  3. у 1905 г. вёў народ да цара поп Гапон; цар прыказаў да яго страляць.
  4. Юаку — места на Каўказе.
  5. Баку — места на Каўказе.
  6. Дзядзька цара — Сяргей Аляксандравіч.
  7. Победоносцев — пракурор Сыноду.
  8. Жалезныя шапкі.
  9. Ляхі — палякі.
  10. Вясёлыя.
  11. Ясныя.
  12. Рыма — згучнасьць на канцы верша.
  13. Русіц. — пырскі, пырскаўкі