Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як зоркі ў пагоду гараць зе вочы,
Пагляд надта шчыры, прыязны і мілы…
Сколькі ў грудзях яе шчасьця і сілы… (схамянуўшыся).
Грэх можа мне на яе углядацца
Што-ж… (аглядаючыся)
… Калі нельга высьцерагацца… (сьмялей)
Чым-жа я вінен?… што жарты мо’ строю?
Што-ж тут благога — не… гэта пустое…
Трэба-ж быць горш ад дзіцяці малога[1].
Каб ня зьдзівіцца з парадку такога,
Трэба быць подлым, цаны ня знаць працы:
Тут лепш у пакоях. як дзе у палацы
Шчырасьць Агнешы варта ад’знаку
Чым адплачу я?… Што дам на падзяку? (з зайздрасьцю)
Некаму-ж дасьць Бог пад бедную стрэху
Скарб — ані жонку, праўдзівую ўцеху,
Добрае сэрца, моладасьць, сілу…
А мне у пакоі… развалу… магілу…

(адходзе, махнуўшы рукой і млява апускаецца на поручань крэсла)

Жыцьцё маё гіне: яно замярзае.
Так цяжка, так горка жывецца…
І жыць не хацеў-бы здаецца…
Во дзе нядоля мяне напаткала!
Шчасьця ня знаць мне. яно запрапала… (зрываецца з месца).
О Божа Адзіны! ні сну, ні спакою
Каторую ночку — ці доўга йшчэ так.
То енкі,[2] то стогны, то плач душу крое,
А тут ня угодзіш хворай ніяк
Злуе, вымышляе…[3] ну. чым пасаблю[4] я?
Апошняе трачу; што дзень дактары…
За што Бог скараў так, за што крыж знашу я?
Відаць мушу згінуць зусім без пары! (па раздумцы)
Ох, шкода дзён сьветлых, што згасьлі ў бяскраі.
Як сон мімалётны, бяз сьледу прайшлі…
Ну хоць-бы знаецца, каб памяць якая.
Каб сэрца самлела, ўздрыгнула-б калі.
Ані!… толькі мукі, ды толькі нязгоды
Нязводна пануюць, як грэх каля цьмы…[5]
Во здэцца[6] ў жыцьці-бы і меў асалоды.
Каб так дзе на волі, спаткаліся мы…
А з кім?.. я ня знаю… 9) ў прасторы на волі,
Калі-б мо’ ды Неша?

(апамятаючыся)

Божа, што гэта?!

Чаму я успомніў… ня думаў ніколі,
Хоць праўда, што Неша краса ўсяго сьвета[7],

  1. Польскі зварот. — горш, як малое дзіця.
  2. енк — фактычна, польскае — jęk; немагчымае ў беларускай мове, якая юсаў (насовак) ня мае. Мела-б быць — юк, як… У беларускай мове амаль з тым-жа значэньнем ужываецца — стогн, але з адценкам — жалобны стогн (Насовіч). Енк, аднак, вельмі папулярнае ў народзе, як нападабляючае гукі.
  3. Полёнізм wymyśla — выдумвае.
  4. Полёнізм wymyśla — выдумвае.
  5. Ужываецца больш — цемры.
  6. Здаецца.
  7. Прав. — сьвету.