Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ўсё панскія кветкі, цьвітуць на выгодзе,
Ня так як званочкі, ці мак у гародзе
Згушчаны зельлем, зьвіты хвасоляй:
Іх жыцьцё роўна з маёю доляй!

(Паўза. З жалем, Андрэй блізка ля дзьвярэй слухае).

Доля сіроты бяздомнай, самотнай,
Дзяўчыны беднай, служкі гаротнай.
Росквіт жыцьця майго з лепшаю сілай
Родная вёска не прытуліла.
Сяньні во тут я… мне сумна адной
Паміж чужымі, пад стрэхай чужой
Быць з поля кветка ветрам здалёку
Падхоплена сілай жыцьця зьненароку

(апусьціўшы у тузе рукі плача ціханька)

Са мной, як і я тут, разам ў бяздолі
Жыве і бядуе аб шчасьці і волі
Мой васілёчак… бедны ён згіне
Ад чаду і затхі[1], ад пару з начыньня…
Не ўберагчыся! шкода расьлінкі;
Яна ня шле з поля, з лугоў успамінкі.
Яна мяне з хаткай убогай яднае,
Васілёк гэты — кветка малая…
Не… такі трэба, хоць дзе у куточак
Схаваці ў пакоі між рож васілёчак,
Хай утуліўшысь вясьняк гэты мілы
Хоць кроплю прыдбае росту і сілы.
А мо’ ня ўбачаць… каму з іх прысьпела
Канечна дагледзіць… Барджэй за дзела!

(выходзе, выціраючы хвартухом вочы)

Андрэй (уваходзіць, абглядаючы пакой).

Хораша, чыста, аж глянуці міла!
Зраньня ўжо Нешы рука пахадзіла.
Гдзе кінеш вокам — міла дый годзе!… (паціскаючы плячыма)
Як пасьпявае, гдзе час той знаходзе?!.
Ох, яе рукі спрытны і зьвінны;
Усё пасьпявае у поўгадзіны;
Дробную рэч нат падніме, паправе,[2]
Хвількі[3] і тэй не сатрэ, не забаве,
Навет ня сядзе на момэнт ніколі
Шкода! такой Бог ня даў лепшай долі.

(заахвочваючыся думкай).

Ну чым-жа ня пекнасьць?[4] зьвінна, як мушка,
Міла і звонка шчабеча, як птушка,
Крашчэй?[5] чым месяц срэбраны уночы,

  1. Полён.; трэба — задоху, задыханьня.
  2. Провінц. — паправіць.
  3. Полён. — мінуткі.
  4. Полёнізм. — хараство, прыгожасьць.
  5. Украін. — харашэй, прыгажэй.