Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З I-га АКТУ.

Параска (падняўшыся чуць).

Ці верыце, як мне абрыдла,[1]
Так млосна, цяжка у грудзях…
Нішто ніяк не памагае…
Аб сьмерці і успомніць страх.
Спакой… спакой… сьвяты мне трэба!
Каб быў чуваць і мухі лёт,
Каб былі мысьлі не заняты,
І сон каб плыў без перашкод.
На ўсё глядзела каб… (па раздуме) хто-ж можа?
Глядзець бяз зайздрасьці і болі
На гэты сьвет, дзе люд вясёлы
Паўнюткі ўцех жыцьця і долі,
Гдзе сонца блеск так песьціць душу,
Павевы ветру поўняць грудзь,[2]
Блакіты неба ў яснай далі…
Ах… сьлёзы вочы мне пякуць.

(Упала ў лёгкую задуму).

Даўно ня сплю, ня сьпіцца неяк…
Дзе дзеўся той жаданы сон?…
А так здаецца-бы заснула…

Андрэй (спагадліва).

Мо’ шкодзіць сонца блеск з вакон?

Параска.

Сказаць папраўдзе, за час гэты
І сьвет і вокны надаелі…[3]
Гара лякарства, а паправы
Я чую мала… у пасьцелі

(голас падае).

Жыцьцё сваё так каратаю,
Што будзе далей не згадаю…
А йзноў, Андрэй… о мой Андрэйка,
Хто-ж зможа нас двух разлучыць?
Крый Бог чаго… (з жалем) у час расстаньня,
Ці-ж ты павінен адзін жыць!?.
За мной ты цьвіў і красаваўся
І моладасьці водар[4] сьвежы
Яшчэ і сяньні пахне міла,
Як падбярозка на узьмежы…
Ах Божа мой! за што караеш?!

  1. Полён. — дадзела.
  2. Русіц — грудзі.
  3. Русіц. — дадзелі, даелі.
  4. Лацінскае слова праз польскую вопратку: odor — пах.