Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У лёгкай дрымоце застыгне[1] прырода,
Укутаўшысь[2] сьвежаю мглой. —
Шчасьлівая хвіля! прастор і свабода
Клянуцца быць вечна са мной.
І мілая хвіля так цешыць мне душу, —
Аж верыць ня хочацца мне,
Што новы прыбой дзікім стонам заглуша[3],
Што скора ён, скора памкне;
Што ў гэтай спакойнай і ціхай пагодзе
Скрываецца здрада, мана;
Што хвалі час доўгі ня могуць у згодзе
Ужыцца, з сабой, як адна…
І верыць ня хочу, што ўсьпеніцца мора,
Завые, застогне яно,
Што хвілі спачынку ад смутку і гора
Прабыць доўгі час не вально;
Што ўсё у прыродзе ня вечна, ня трвала[4]
З мінутай зьмяняецца ўсё, —
Адно толькі гора, калі напаткала,[5]
Дык думкамі струець[6] жыцьцё.
Панурыя, злыя, гнятуць яны сэрца —
Мінута — зноў здрадны спакой…
І так у трывозе век цэлы да сьмерці
Змагайся з людзьмі і з сабой!!

|}


Пястун.

Ля стала стаяла маці,
Цешыла дзіцятка.
Сын разроўся бяз прычыны, —
Рады ня дасьць матка.
І так, і сяк яго песьціць,
Ўзгадвае, што трэба:
— „Можа сыра, млечка[7], масла?
Мо’ да грыбкоў хлеба?
Годзі плакаць, мой сыночку!
Успакойся[8] крышку!“
Саўка злуе — бразь аб землю
І грыбкі, і лыжку![9]
— „Ну, чаго-ж ты? што з табою?
Што-ж так узлаваўся?

  1. Полён; пабелар, — застыне.
  2. Рус. пабелар. — ахінуўшыся, агорнена і інш.
  3. Провінц — заглушыць.
  4. Полён. пабелар. — трывала.
  5. Лепш. — сустрэла.
  6. Полён. — струціць, атруціць.
  7. Полён.; пабелар. — малачка.
  8. Рус. — супакойся.
  9. Полён. — ложку.