Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Працуй і пей“.

Што сядзіш ты, мой браце, панураны
І аб чым так смуцішся душой?
Ў тваёй хатачцы цеснай, закуранай
Вее смуткам і цяжкай нудой.
І чаму твая грудзь[1] увалілася,
Гдзе твой голас, гдзе песьня твая?
Глянь! жыцьцё новым ключам[2] забілася,
Пасьля полагу ўстала зямля:
І альха і вярба распускаюцца,
З-пад зямлі выглядае пасеў,
Чуеш: птушкі пяюць, заліваюцца;
Вунь на купіне бусел прысеў, —
Жджэ, ці скора кабылка касматая
З табой выйдзе зразаць баразну,
І знаёмая песьня аратая
Ад душы прывітае вясну.
Ты маўчыш, а з вачэй сьляза мутная
Пакацілася ціха далоў —
Надаела, знаць,[3] жыцьце бяспутнае
І чужых пільнавацца кутоў…
Ты гаруеш, што праца крывавая
Век кладзецца на полі чужым,
У мазалёх твае рукі каравыя
Адпачынку ня знаюць зусім.
Пей! паслухай мяне, брат, гаротнага:
Чым больш жалю, сьпявай тым мацней![4]
Песьняй ўцешыш ты бусла маркотнага,
І самому шмат стане лягчэй!


Трывога.

(Пасьвяцічэньне Д. Х. Ратгаузу).

Надойдзе мінута, і хваля марская
Ўзарвецца высокай сьцяной,
І вые, і плача, як пушча лясная, —
Замрэ — зноў і ціш, і спакой.
Кругом анямее прастор серад ночы —
Ні шуму, ні ветру нігдзе…[5]
Ля берагу пена ледзь чутна шапоча
І, таючы, нікне ў вадзе.

  1. Рус; пабелар. — грудзі.
  2. Русіц. — крыніцай.
  3. Рас. зварот: пабелар. — мусіць.
  4. Няправільны зварот, лепш — „тым мацней сьпявай“.
  5. Лепш. — нідзе.