Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Можа хвор ты? — маці кажа:
Бач, як змардаваўся!“
Саўка стаў цішэць патроху,
Цэдзіць ён праз губы:
„Грыб няжованы пабег зноў.
Не ўлавіў на зубы!“

|}


Пан і акуляры.

Пад вечар к пану на расплату
Мужыкі зыйшліся ў хату.
Стаяць, гамоняць ля парога;
Тут часам пан таго, другога
Ад грамады к сабе пакліча,
Зірне у кніжку, грошы зьліча,[1]
Аддасьць бяз крыўды, чыста, гладка;
Але прыйшла такі загадка.
Як раз Грыгору, як на тое,
Замест трох дзён зьлічыў пан двое,[2]
Бо ня ўчытаўся, глянуў скоса,
Праз што спрачацца давялося.
Грыгор пасвоему рахуе —
Рублём ўсё болей, а пан злуе,
Ажно мяняцца стаў у твары.
Нарэшце, ўзьдзеўшы акуляры,
Пан стаў у кніжку прыглядацца
І змоўк, і годзі ўжо спрачацца:
Падаць казаў сабе і Грышку
На міравую па кілішку[3].
Во, сербануўшы трохі гары[4],
Грыгор хваліць стаў акуляры.
Нарэшце гэтак адмачыў
(Хмель, быццам, розум замуціў):
„Бо, дай-жа, Божа, мой паночку,
Здароўя гэтым шкляным вочкам:
Лепш — панскіх сьвецяць, каб ня зглазіць[5]
А тыя хай хоць павылазяць!


Ракі.

Пан ды пану слаў гасьцінец — поўну торбу ракаў.
Даў пры гэтым ліст і кажа: „Не пазьніся-ж, Якаў!“
— „Добра пане!“ Во, назаўтра, толькі днець зачала,
Якаў торбу ўсьпёр на плечы баржджэй, як папала.
Ліст укінуў за кашулю, глынуў квасу з жбана
І папёрся з тым гасьцінцам пасланцом да пана.
Дзень пагодны, сонца з поўдня і пячэ, і смаліць;
Якаў з ракамі па шляху без аддышкі смаліць;
Дзёр, як мог, аж зьліўся потам, змок, зьнебыткаваўся,
Мінуў поле, ў бор зялёны ледзьве ўжо дабраўся;
Ледзьве торбу здалеў скінуць, так прыстаў з дарогі;
Усё чыста адабрала: плечы, крыж і ногі.
Сьверб па скуры упацеўшай бегае, як блохі,
Згаладаў ён, дух чуць зводзіць. Рад спачыць хоць трохі

  1. Провінцыялізм — зьлічыць
  2. Трэба — два.
  3. Пол. — па чарцы.
  4. Гарэлкі.
  5. Русіц. пабелар. — ўрачы.