Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тваімі спадручнікамі, чым нашымі Такія, якія, нічога супольнага з імі ня маюць: мы жывем божым дарам.

— Чым-бы вы там ня жылі, — ужо злосна пераняў мову мухі павук, — гэта мне ўсё роўна. Мне толькі абы была кроў, а пакуль ваш род не зьвядзецца, то й павуком крыві хваціць.

— А ці ведаеш-жа ты, пракляты вісельнік, — пачала муха, — што хоць згіну я, згіне яшчэ не адна такая, як я, але як зразу наляціць цэлы рой мух, ударыць у тваю сетку, тады ня толькі яна паляціць у ласкуткі,[1] а бадай і ты жывым ня выйдзеш?! Зьдзекваўся ты, пакуль па аднэй нас перабіраў, але зыкну[2] я толькі, цэлая хмара…

— Ха, ха, ха! — зарагатаў павук і наляцеў ужо на галаву мухі. — Зыкнеш? Ты зыкнеш? Недачаканьне! Недачаканьне тваё!!![3]

І павук, запеніўшыся са злосьці, як бач, прабіў галаву мусе і пачаў смактаць з яе кроў.

Ніколі, здавалася павуку, не смакавала так яму кроў, як гэтай мухі. Ніколі такой прагавітасьці ў яго ня было, як вось цяпер. Вісеў ён над мухай, ажно пакуль-што да капелькі крыві ня выссаў з яе, і тады толькі адбегся і глыбока заціснуўся ў сваю шчыліну.

Хоць і сыты быў — ня спаў гэтай ночы павук. Неспакойныя думкі наляталі на крывёй залітыя павуковыя мазгі. А што, калі й праўда наляціць адразу цэлы рой мух? Ці ўтрымаецца сетка? Ці здалее ён даць усім адразу рады? І як гэта адважылася гэткая паганая муха такое слова яму, яму — павуку — сказаць? Не адна муха мо’ ня раз ужо і думала так, але каб сказаць?…

Ня спаў гэтай ночы павук, а назаўтрае, надумаўшыся, зрабіў і наставіў новых яшчэ дзесяць сетак.


Кавалкі з „Успамінаў“.

Gau-de-a-a-a-mus i-gi-tur
Juvenes dum su-u-u-mus,
Gau-de-a-a-a-mus i-gi-tur
Juvenes dum su-u-u-mus,
Post jucund-a-am juventu-u-tem…[4]

Грымеў гэты традыцыйны[5] студэнцкі гымн.[6] гымн — чаруючы сваей пекнатой[7]: чулася ў ім павага і вясёласьць; чулася радасьць і сумнасьць. Ад гэтага вялікага акорду[8] пекнаты, здавалася, дрыжыць усё, апрача сьцен: яны былі праз лад моцныя[9], праз лад тоўстыя — гэта былі сьцены маскоўскай перасыльнай Бутырскай турмы…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .
  1. Лахмоцьце.
  2. Гукну.
  3. Польскі зварот; лепей было-б — не дачакаешся.
  4. От-жа, радуймася, пакуль мы маладыя… пасьля прыемнай моладасьці.
  5. Бесьперарыўна пераходзячы.
  6. Урачыстая песьня
  7. Пекната — полёнізм ад piękność, пабелар. — хараство.
  8. Гарманічнае злучэньне некалькіх гукаў.
  9. моц, мацней і г. д. — з фанэтычнага боку не беларускае, заходняславянскае. Утварылася з праславянскага — могт+ј. Праславянскія злучэньні — т+ј, гт+ј, кт+ј — у беларускай мове далі — ч. У слове з даным каранём маем — немач. Іншыя словы — ноч (*нокт+ј), печ (*пект+ј), сьвечка (*свѣт+ј+ка) і г. д. Слова — моц — не знаходзіць сталага сыноніму ў беларускай мове. У паасобных выпадках з ім сходзіцца — сіла, дуж(ы), магутнасьць, крэпкасьць (у Насовіча) і інш.