Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ждаў — як тая сьвечка — згас. Згас Васілька, за ім тэй самай сьцяжынкай пайшоў Яначка, а пасьля і Пятрусь. А цяпер вось гэты — Сьцёпачка — мала то страху нагнаў? Згоджаны быў да Ўсіх Сьвятых: на ўсім гаспадарскім пуд жыта і тры рублі; ведама, першая яшчэ служба; ды і тая не ўдалася: скаціны, хоць мала, але дуроная; зьнямогся, лётаючы за ёй, так бедны, што без пары сарваць са службы прыйшлося; мо’ і грошы прападуць, але дома Тамашысе спакайней. Малачка яму напарыць, сама паложыць, накрые, ўночы да яго ўстане; толькі нешта ніяк ачуняць ня можа, а вось з тыдзень ужо будзе, то такі страшэнны кашаль прычапіўся, што і духу не даваў яму перавесьці. Чаго, чаго не рабіла, якога толькі ня парыла, не давала зельля, — нічым супакоіць не магла, ажно пакуль, вось, ня зьбегала да Караліхі і хоць курыцу прышлося аддаць, але такога нейкага моцнага-то[1] курава дала, што зразу кідаць перастала, супакоіўся і гэтак-то ціханька ляжыць, ані скранецца; нават ручку, што зьвесіўшыся з палка была, як паправіла, так і цяпер на тым самым месцы ляжыць…

Цяпер толькі ўспомніла Тамашыха, чаму гэта, як папраўляла тую ручку, то яна была нейкая ні то потная, ні то ліпкая і быццам цяжкавата?.. І раптам, як пярун агністы, страшэннае падазрэньне мігнула праз галаву Тамашыхі. Зразу ўнутры зрабілася холадна, пуста; ногі быццам волавам наліліся… Але неяк-жа скранулася Тамашыха і, апіраючыся то аб стол, то аб зэдлі, з страшэннымі, выкаціўшыміся на верх вачамі, ляскаючы зубамі дасунулася да палка і смарганула за пасьцілку. З пад яе паказаўся пасінеўшы твар няжывога Сьцяпанкі.


Павук.

У сетку з дзіўна-хітра сплеценых нітак папалася муха.

Сетку зрабіў і наставіў павук. Зрабіў і наставіў, як рабілі і настаўлялі такія-ж самыя сеткі павуковы дзяды і прадзеды.

Папалася ў сетку муха, як пападаліся ў такія-ж сеткі яе бабкі і прабабкі. Як там было ў гэтых сетках бабкам і прабабкам, муха чула й ведала, але цяпер, трапіўшы сама туды, як толькі наляцеў на яе павук з сваімі клешнямі ды пачаў накідаць кандалы, сьцягваючы і зьвязваючы імі крыльля з ножкамі, яна заартачылася[2].

— Слухай ты, — кажа, — крывапіўца, натуру тваю дасканальна[3] знаю і ведаю, што дабра ад цябе не спадзявацца: дай-жа хоць слова сказаць…

— Э-э адказвае павук, — ведаю я гэтыя гутаркі вашыя — старая песьня! Кожная з вас, як толькі пападзецда да мяне, ўсялякімі тонамі галосіць: „павук-крывапіўца!“ А ці ж я адзін такі? Ці мала такіх-жа крывапіўцаў паміж вашага брата? Глянь на аваднёў, камароў: іх цэлыя хмары! Ды з твайго роду ёсьць такія, што калі ўрэжа ў лытку…

— Не, павук, — перапыніла муха, — тое, ды й ня тое: праўда, ссуць і яны кроў, але жыцьця не адбіраюць, а й то, праўду кажучы, хоць іншым разам і ім не даеш ты спуску, усё-ж-такі лічым мы іх больш

  1. Памылка цытавання Няслушны тэг <ref>; для зносак :1 няма тэксту
  2. Русіцызм, пабелар. — заспрачалася, пачала ўпірацца.
  3. Дакладна, якраз.