Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БУТЫРКІ.

Бутыркі!!

Колькі-ж сьветлых, чыстых, ідэйных дум згніло ў тваіх — Бутыркі — праклятых, грозных мурох!! Колькі?? ці ёсьць змога палічыць?? Не! Ды і навошта лічыць?!

„Петрапаўлаўка“ ў Пецярбурзе, Бутыркі — ў Маскве — ось тыя два сіты, праз каторыя прасявалася ўся інтэлігэнцыя[1] быўшых падданых, быўшага Расейскага гасударства.[2]

Бутыркі!!

Бутыркі — а сапраўдная назова: — „цэнтральная перасыльная Бутырская турма“ — гэта была быццам дачэсная дамавіна. Калі і выпушчалі адтуль на волю, дык вока паліцэйскага, жандара ці шпіка мела вас у сваёй апецы

Але саўсім[3] бадай неўспадзеўкі здарылася тагочасная авантура[4].

Ось — „узбунтаваліся“ Пятроўцы.[5] Іх захапілі амаль ня ўсіх. На другі-ж дзень загарэлася ў унівэрсытэце. Моладзь — ня то што дабравольна, але проста гвалтам — дабівалася арышту, дабівалася турмы.

Першая партыя арыштаваных унівэрсантаў — гэта быў толькі пачатак. І калі гэту партыю загналі ў манеж, то, — як мы пасьля даведаліся, — прыходзілі цэлымі групамі[6] студэнты, дабіваючыся, каб і іх арыштавалі. Але такога „прыказу“ ня было і іх толькі разганялі.

Але якое-ж жыцьцё было нас — тых 412, якіх загналі ў Бутыркі?

Памешканьне — калі гэта можна назваць памешканьнем — далі нам на трэйцім паверху турмы. Гэта былі два вялізарныя калідоры пад простым кантам, пры якіх было дваццаць восем „камэраў“. Камэры — гэта — адны меншыя, другія большыя — пакойчыкі, і там — нас, трэба пахваліцца, не запіралі[7], але далі поўную волю: куды каторы хочаш:

Мы — Менчукі — з кампаніяй, якая далучылася да нас, — заарандавалі апашнюю — 28-ю камэру.

Што ў такіх камэрах было? Голыя драўляныя нары — і толькі. Праўда — яшчэ было нешта: тысячы, а мо’ мільёны, выбачайце, плюскваў[8].

Ну, але трэба было неяк-жа даваць сабе рады. Першую ноч ніхто і ня думаў укладацца спаць; ішла гутарка, ішлі нарады. Варты ніякай пры нас ня было, дык гаварыць можна было сьмела і свабодна аб чым хочаш і дзеля гэтага мы і не агледзеліся, як шпарка мінула тая першая ночка.

Адно толькі што нас трывожыла — гэта лязганьне па каменных усходах. Куды і нашто ганялі няшчасных кандальшчыкаў — мы толь-

  1. Людзі, што жывуць з працы галавы, адукаваныя, духова разьвітыя клясы грамадзянства.
  2. Государсіва — русіцызм; пабелар. — гаспадарства, дзяржава.
  3. Лепш — зусім.
  4. Франц. — прыгода.
  5. Студэнты Пятроўскай сельска-гаспадарчай академіі.
  6. Купамі.
  7. Русіцізм — не замыкалі.
  8. Плюсквы — полёнізм; пабеларуску — блашчыцы.