Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзяцца, — і ўсё гэта так пекна так жаласьліва нагаворыць, што аж нам захочацца быць падобнымі да гэтых птушачак божых, каб і нам холадна было, каб і нам, як гэтыя божыя птушачкі, галоднымі класьціся спаць у халодны кут. І кладземся. А мамка доўга яшчэ сядзіць і шые, шые, шые…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .
.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Сьпярша, як асталіся мы толькі ўдваёчку, — вельмі маркотна было… Стуліўшыся, як каткі ў клубочкі, дрэмлем, не разьдзяваючыся, ўсю ноч, хліпаючы ад часу да часу, на мамчыным ложку. Галоднымі ня былі: хлеб яшчэ цягнуўся; два злоты ў матчынай вопратцы знайшлі, а як праелі іх, Ганулька й кажа да мяне: „Ты, Адамка, ня дурэй, сядзі ў хаце ды лемантар, як мамка паказвала, грызі, а я пайду грошы зарабляць і на сябе, і на цябе“. І праўда: заработкі яна дастала ў скорасьці: то на пабягушкі, то падлогі мыць, то вады прынесьці ці так што якое, — але зарабляла, і год за годам ішлі[1] роўна, спакойна… Ганулька вырасла ўжо на сталую дзяўчыну, а і я, хоць тонкі й худы, але таксама ўверх выцягнуўся, і мы ня раз ужо паміж сабою раіліся, каб убіцца мне да якога майстэрства, але… але зрабілася нешта такое, чаго мы самі не маглі зразумець: заработкі Ганульчыны неяк зразу урваліся…

Чаму? — не разумеў я. Чуў толькі ад дворнічыхі, што такіх ганарыстых, як мая Ганулька, паны ня любяць… Жыць стала цяжка: мала таго, што ціснуў голад, але й апрануць ня было чаго — сядзімо цэлы дзень у хаце, як тыя мышы ў нары, і толькі, як добра сьцямнее, Ганулька ў сваіх лахманох выпаўзала да аднэй старэнькай пані, каторая адна й асталася, што яшчэ мела літасьць над намі, — і то тое, то сёе перападала ад яе нам з яды. Але цягнуцца гэтак доўга не магло. Ганулька кідалася ўсюды, шукаючы працы і змораная прыбегла позна вечарам[2] да хаты, ламала свае ручкі і плакала, плакала… Гледзячы на яе, скавытаў і я з жалю, як тое шчанё…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Зарабіў.

Хоць меў Сьцёпка Тацюк траціну зямлі, і то зямлі добрай, меў жонку — Тацяну да ўсяго дасужую, меў трох сынкоў, спаміж каторых старшыя два былі ўжо ладнымі[3] падросткамі і зараблялі ня толькі на сябе, але і на хату, а ўсё-ж ткі ў хаце жылося несамавіта: штодзенны недастатак! Нажывуць круп, затаўкі[4] няма; згарусьцяць затаўку, — якраз крупы скончыліся; і так усьцяж!

Праўду кажучы, найбольш вінават быў гэтай бядзе сам Сьцёпка; хоць любіў, каб яды было, як на Дзяды, але хацеў, каб работы было, як у нядзелю. Людзі ўжо напрацуюцца, па колькі-то пракосаў пройдуць, а Сьцёпка ўсё яшчэ соўгаецца ад хаты да хаты па вёсцы: то

  1. Няпр. зварот, — ішоў.
  2. Расейскі зварот; пабел. — ўвечары.
  3. Ладны — полёнізм, пабел. харошы.
  4. Скорам, які таўкуць. затаўкаюць.