Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ліць; хацеў, каб багацейшыя хоць прызналі яго за чалавека; сяляне хацелі толькі „людзьмі звацца“. Гэтак сама рабіла прыблізна і „Наша Ніва“. Гэты пасыўны характар, пасыўны, сьлязьлівы тон „Нашае Нівы“, зноў-жа збліжае яе з сялянамі і працоўнымі таго часу.

Важнаю ад’знакаю „Нашае Нівы“ быў яе глыбокі патрыятызм. Любоў да бацькаўшчыны ставілася перад усім. Хацелася ажывіць цэлы край у сучаснасьці, адрадзіць яго калішнюю славу, уваскрасіць тую мову, якая была калісь ува ўрадах, а цяпер засталася толькі між простага народу. Мамэнт нацыянальны цесна пераплятаўся з мамэнтам соцыяльным.

Ёсьць яшчэ і шмат іншых ад’знакаў, характарных для „Нашай Нівы“, але яны для скарочаньня — апускаюцца.

Такі самы характар насіла і творчасьць пісьменьнікаў „Нашаніўскае пары“. У іх тыя самыя ад’знакі, якія выяўляліся ў паадзінокіх пісьменьнікаў у большай, ці меншай ступені.

Трэба ўсё-; сказаць, што розьніца між паадзінокімі пісьменьнікамі была часам і даволі значная. Маючы агульны заклад, яны праяўлялі гэта кожны пасвойму. Часам розьніца заходзіла і вельмі далёка. Таму зьяўляецца канечнасьцю падзяліць іх на такія часьці: 1) пісьменьнікі пераходнага часу; 2) сялянскія пісьменьнікі; 3) пролетарскія; 4) інтэлігэнцкія пісьменьнікі; 5) пісьменьнікі мяшчанства; 6) пісьменьнікі з рэлігійным нахілам.

Аб кожным з гэтых падразьдзелаў будзе гаворка далей.

Выдатнейшыя дзеячы, якія стаялі на чале ўсяе працы каля „Нашае Нівы“, былі: браты Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандар Уласаў, Антон Лявіцкі, Алёіза Пашкевіч і потым усе пісьменьнікі, творы якіх будуць тут паданы.