Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жаньне мужыка мы аб’яўляем вайну ўсім цёмным сілам, каторым… выгадна было трымаць… народ беларускі ў няволі і паняверцы, баламуціць і дурыць яго[1]. Што і „Наша Ніва“ ішла па сьлядох „Нашае Долі“, сьведчыць тое, што яна дзяржала найбольшую сувязь з вёскай, лічныя корэспондэнцыі былі пераважна сялянскімі, палітычныя артыкулы ўсьцяж баранілі інтарэсы селяніна, а, што найболей нам важна, выхаваныя ёю пісьменьнікі, або самі паходзілі з працоўных гушчаў і адбівалі ў сваіх творах іх злыбяды, або стаялі вельмі блізка да сялян і наогул працоўных.

Далей, будучы сялянскай часопісьсю, „Наша Ніва“ ўжывала свой асобны спосаб зацікаўленьня, як сабой, гэтак і сваімі пасьлядоў-

Іван і Антон Луцкевічы і Алякс. Ўласаў
у час выхаду „Нашае Нівы“

нікамі; сяляне і наогул працоўны народ у той час быў у вельмі дрэнным стане. Яшчэ нядаўна асвабоджаныя ад паншчыны, сяляне яшчэ толькі прыглядаліся, як іншыя людзі запраўды жывуць, яны ня ведалі, што, каб лепей жыць, трэба за гэта змагацца. Але яны чулі сябе толькі некім пакрыўджанымі і ім хацелася аб гэтым усім сказаць. І вось селянін нёс сваё гора, свае балячкі, злыбяды і сьлёзы „на сьвет цэлы“, як кажа поэт. Ён проста голасна плакаў, апяваў сваю нядолю, хацеў зацікавіць гэтым другіх, зьвярнуць увагу, разжа-

  1. Наша Доля“, № 1, стар. 2.