Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

I. Нашаніўская пара.

„Нашаніўскаю парою“ ў разьвіцьці беларускага прыгожага пісьменства лічыцца час, зьвязаны з выданьнем часопісі „Наша Ніва“, г. ё. ад лістапада 1906 г. да сусьветнай вайны. Гэта так гаворыцца агульна. Болей-жа акрэсьлена гэты час лічыцца з дня выхаду першай з сталых беларускіх часопісяў: „|Наша Доля“, г. ё. з 14 верасьня 1906 г. і да восені 1915 г., г. ё. пакуль Беларусь ня была яшчэ разрэзана на двое ваенным фронтам і пакуль каля „Нашае Нівы“ гуртаваліся ўсе сьвядомыя беларускія сілы.

Значыць, назоў паходзіць ад часопісі. Чаму-ж гэтак важная ў беларускім духовым жыцьці часопісь „Наша Ніва“, што ёю ахрышчана цэлая пара літэратуры? Падкрэсьлім да таго-ж, што гэты назоў адносіцца ня толькі да прыгожага пісьменства, але і да ўсяго духовага беларускага жыцьця наагул. А вось чаму:

1) „Наша Ніва“ была першаю беларускаю часопісьсю, якая трывала даўжэйшы час.

2) „Наша Ніва“, як сказана вышэй, гуртавала каля сябе ўсю сьвядомую Беларусь.

3) У „Нашай Ніве“ пабачылі сьвет творы нашых, найлепшых пісьменьнікаў, якія даставалі тут рады і кіруючыя ўказаньні; некаторыя з іх проста выхаваліся і разьвіліся пры часопісі.

4) „Наша Ніва“ выдавала ад сябе розныя творы ў беларускай мове.

5) Другія выдавецтвы былі — або пад сталым кіраўніцтвам „Нашае Нівы“, або ў цеснай сувязі з ёю.

б) У адносінах да прыгожага пісьменства пара называецца „Нашаніўскаю“ яшчэ і таму, што ўсе пісьменьнікі, якіх выхавала на сваіх старонках „Наша Ніва“, мелі ясна акрэсьлены характар твораў, які радніў іх між сабою, злучаў іх у адным рэчышчы кірунку самой часопісі і досіць рэзка адрозьніваў, як ад ранейшых, данашаніўскіх пісьменьнікаў, так і ад пазьнейшых, аб якіх пасьля будзе мова.

„Наша Ніва“ была тою ракою, дзе зьліваліся ўсе рэчкі і ручайкі твораў паадзінокіх пісьменьнікаў. ў

Цяпер пытаньне: які-ж ідэолёгічны характар насіла часопісь «Наша Ніва»?

Мусім зразу сказаць, што гэты характар быў пераважна — сялянскі, а яшчэ шырэй — працоўны. Гэта быў працяг „Нашае Долі“, якая пісала: „мы будзем бараніць справы вясковых людзей. Лічачы найбольшым нашым ворагам цемнату і бяспраўнае пало-