Старонка:Хрыстовы Золак (1927).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XXXIII. ЯНЦЫ КУПАЛЕ

Слухай, браце Янка, праўду Бога
Дый злучыся з ею.
А да Праўды ёсьць Хрыстос дарога
З Дзеваю Сваею.

Ён ад Бога-Бацькі арадзіўся,
Каб спасьці людзёў,
На зямлю да грэшнікаў зьявіўся—
За Сабой павёў.

І пайшла Яго Грамада-Дзева
Грэшнікаў спасаць:
Прывясьці да Бога-Бацькі з лева,
Пад Хрыста сабраць.

Каб была адна Яго Грамада
Й Правадыр адзіны—
Янка, прылучысь, пад Бога ўладай,
Да Яго Дзяўчыны!

Пінск. 31 траўня 1923 г.