Старонка:Хрыстовы Золак (1927).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XXXIV. ТОЛЬКІ Я…

Стогнуць людзі, плачуць людзі,
Людзі—Беларусы,
Аж пакуль ім шчасьце будзе
Разарваць прымусы.

Толькі песьні-скаргі льлюцца
Гэтаю парою;
Людзі—Беларусы б’юцца
З крыўдаю ліхою.

Шчыра хочуць пасяліцца
Між усіх народаў,
Разам з імі весяліцца
Ўласнаю дагодай.

Толькі я не хочу быці
Роўнапраўным з катам,
Іхняй цемнатою жыці,
Ня быць Праўдзе братам.

Пінск. 22 чэрвеня 1923 г.