Старонка:Хрыстовы Золак (1927).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XXII. СЭРЦА.

Сэрца шчыміць і дрыжыць,
Хоча чагосьці прасіць.

Хоча дый просіць яно
Сьлёзы ўсе выліць бачно.

Выліць іх Праўдай здаровай,
Вечнай, сьвятою, Хрыстовай.

Сэрца шчыміць і дрыжыць,
Хоча яно гаварыць.

Пужычы. 14 студзеня 1921 г.