Старонка:Хрыстовы Золак (1927).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XXII. ДЗЯЎЧЫНЕ.

У жыцьці я сваім
Штосьці маю
Й перад тым дарагім
Я зважаю.
Дарагім ёсьць мой Бог,
Гаспадар,
Над усё ён дарог,
Уладар.
Дык мне другам зямным
Можа быць,
Хто ёсьць здольна, такім
Палюбіць.

Рахавічы. 18 красавіка 1921 г.