Старонка:Хрыстовы Золак (1927).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XXI. НА КОЛЯДЫ.

Ноч сьвятая зыйшла
На зямлю дарагую,
Цішыню прынясла,
Цішыню нам сьвятую.

Ў гэту ночку сьвятую,
Я з бацькамі сваімі
На маліцьве сьвяткую
Дый сустрэўся ў ёй з імі.

Ноч сьвятая зыйшла
На зямлю дарагую,
Цішыню прынясла,
Цішыню нам сьвятую.

Пужычы. 6 студзеня 1921 г.